Сантандэр (горад)

Сантандэ́р (па-гішпанску: Santander) — партовы горад на паўночным узьбярэжжы Гішпаніі, адміністрацыйны цэнтар аднайменнага раёну, а таксама правінцыі й Аўтаномнае Супольнасьці Кантабрыя. Сантандэр разьмешчаны на беразе Атлянтычнага акіяна й як тыповы прыморскі горад выцягнуўся ўздоўж берагу. Пасьля катастрафічнага пажару ў 1941 годзе, які доўжыўся двое содняў, цэнтар гораду падвергнуўся перабудове, і таму Сантандэр небагаты на гістарычныя славутасьці.

Сантандэр
гішп. Santander
Сантандэр
Герб СантандэруСьцяг Сантандэру
Першыя згадкі:1068
Краіна:Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць:Кантабрыя
Правінцыя:Кантабрыя
Кіраўнік:Гема Ігуаль Ортыс[d]
Плошча:34 км²
Насельніцтва (2011)
колькасьць:179 921 чал.
шчыльнасьць:5291,79 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:942
Паштовы індэкс:39001–39012
Нумарны знак:S
Геаграфічныя каардынаты:43°28′0″ пн. ш. 3°48′0″ з. д. / 43.46667° пн. ш. 3.8° з. д. / 43.46667; -3.8 3°48′0″ з. д. / 43.46667° пн. ш. 3.8° з. д. / 43.46667; -3.8
Сантандэр на мапе Гішпаніі
Сантандэр
Сантандэр
Сантандэр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ayto-santander.es/

Гісторыя

Некаторыя гісторыкі лічаць, што на месцы сучаснага Сантандэра мог знаходзіцца рымскі порт, які ўпершыню згадваецца ў час вайны супарць кантабраў у 26 годзе н. э.[1]

Не зважачы ня тое, што горад упершыню згадваецца ў 1068 году падчас кіраваньня Санча II, важнай падзеяй для гісторыі Сантандэру зьяўляецца стварэньне ў IX стагодзьдзі Альфонсам II абацтва Сьвятых Целаў (гішп. Abadía de los Cuerpos Santos), куды перанесьлі мошчы сьвятых Эмэтэрыё й Сэлядоніё. Паводле легенды, гэтыя сьвятыя былі абезгалоўленыя за адмову адысьці ад хрысьціянскай веры ў часы ганеньняў Дыяклетыяна. Пазьней іхныя галовы былі пакладзены ў каменную лодку, каб захаваць іх ад надыходу арабаў-мусульманаў і калі лодка наблізілася да Сантандэру, тыя цудадзейным чынам падзяліліся, а мошчы знайшлі свой новае прытулак ля ўзгорка Самаростра.

11 ліпеня 1187 году кароль Альфонса VIII прызначыў абата Сьвятых Целаў сэньёрам гораду, а таксама надаў яму асаблівыя правы й перавагі для палягчэньня гандлю, марскога суднаходзтва, рыбалоўства і іншага дзеяньня[2].

Транспарт

Асноўным відам транспарту ў Сантандэры зьяўляецца аўтамабіль. Гарадзкія аўтобусы належаць муніцыпалітэту, аднак, таксама аўтобусныя перавозкі ажыцьцяўляюцца кампаніяй ALSA, праз даччыную кампанію Astibus.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі