Скарыны
беларускі род
Скары́ны (Skaryny) — беларускі купецкі род. Паходзіць з Полацку. Найбуйнейшага росквіту дасягнуў у 16 ст. Вядомы невялікі ланцуг прадстаўнікоў роду. Найбольш вядомы з роду — Францішак Скарына.
Прадстаўнікі
Лукіян (? — да 1512), у 1492 на яго й на іншых полацкіх купцоў скардзіліся расейскія паслы
- Іван (?-1529, Познань), купец
- Раман (? — пасьля 1535), віленскі грамадзянін, пасьля служыў у Нямеччыне, спрыяў вырашэньню справы пра даўгі свайго бацькі на карысьць дзядзькі Францішка
- ?, д. — Еська Сьцяпанавіч, полацкі мешчанін
- Францішак (каля 1490—1552), усходнеславянскі першадрукар; ж. — паміж 1525—1528 Малгажата (? — каля 1535), удава віленскага бурмістра Юр’я Адверніка
- Язэп Скарына — паводле інвэнтару Бабруйску ад 1626, шляхціч, адзін з самых саможных жыхароў гораду.
- Ян Хрызостам Скарына, рыма-каталіцкі сьвятар, пасьля навучаньня ў Рыме накіраваны служыць у Полацкую дыяцэзію. Пры першай публікацыі гэтая рэкамэндацыя аднесеная да 1558. Пазьней Георгі Галенчанка, дасьледаваўшы гэты дакумэнт, прыйшоў да высновы, што датыроўка адчытаная недакладна, і насамрэч ён адносіцца не да XVI стагодзьдзя, а да другой паловы XVIII стагодзьдзя. Гэтая вэрсія, у прыватнасьці, здымае супярэчнасьць, зьвязаную з тым, што каталіцкай полацкай дыяцэзіі ў 1588 не існавала[1].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПудждэмонВікіпэдыя:ФорумПрыназоўнікМарыя АнтуанэтаСпэцыяльныя:ПошукЛічэбнікСпэцыяльныя:Апошнія зьменыШаблён:Пісьменьнікі і паэты Беларусі/Сучасныя2008БабёрАркадзь КуляшоўПорнгабАпавядальны сказВікіпэдыя:СуполкаВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюДругая сусьветная вайнаДзеяслоўПорнасайтДапамога:ЗьместЛюдміла РублеўскаяВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціЛязьбійская парнаграфіяЯнка СіпакоўКатэгорыя:Вікіпэдыя:Старонкі, дзе ігнаруюцца назвы для адлюстраваньняІван ШамякінВікіпэдыяЎМікола МятліцкіПрыметнікБеларусьЛацінкаКузьма ЧорныМаксім ТанкБеларуская моваАлесь СавіцкіІмёны ліцьвінаўПарнафільм у ФранцыіMemento mori