Срэбны век расейскай культуры

(Перанакіравана з «Срэбраны век»)

Срэ́браны век[1] (па-расейску: Серебряный век) — пэрыяд у гісторыі расейскай культуры, які храналягічна зьвязваецца з пачаткам XX стагодзьдзя і супадае з эпохай мадэрнізму.

Выказваньне было ўпершыню ўжыта ў 1929 годзе Мікалаем Бярдзяевым, суаднесена з тэрмінам «залаты век», якія часта называлі пушкінскую эпоху, першую трэць XIX стагодзьдзя.

Часьцей за ўсё выкарыстоўваецца ў спалучэньні «паэзія Срэбранага веку» — панятак, які ахоплівае ня толькі паэтаў першай велічыні, але дзясяткі і сотні аматараў, якія стварылі асяродзьдзе, неабходнае для іх зьяўленьня. Увогуле, для Срэбранага веку ўласьціва зьяўляеньне шырокага слою адукаванага грамадзтва і аматараў рознага кшталту мастацтваў. Многія з гэтых аматараў самі ў наступстве станавілся прафэсіяналамі, іншыя, у сваю чаргу, складалі сабой аўдыторыю — былі гледачамі, слухачамі, чытачамі і крытыкамі.

Шырокае бытаваньне выраз «Срэбраны век» атрымаў у Савецкім Саюзе пасьля знаёмства чытачоў з «Паэмай без героя» Ганны Ахматавай (першая скарочаная публікацыя ў зборніку «Бег часу», 1965)[2].

Крыніцы