Старшыня

Cтаршыня́[1][2][3] (наркам. старшына) — воінскае ці спэцыяльнае званьне сяржанцкага саставу ва Узброеных Сілах, іншых войсках і вайсковых фармаваньнях Рэспублікі Беларусь і некаторых іншых краінаў. Па рангу вышэй за старшага сяржанта.

Пагон старшыні Савецкай Арміі

Ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь надаецца вайскоўцу, які да гэтага меў званьне старшы сяржант, па заканчэньні ўсталяванага тэрміну выслугі ў гэтым воінскім званьні, калі ён займае пасаду, для якой штатам агадана воінскае званьне старшына ці больш высокае.

Перад воінскім званьнем вайскоўца, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы дадаецца слова «гвардыі».

Воінскае званьне рэзэрвіста дапаўняецца словам «рэзерву».

Воінскае званьне грамадзяніна, які складаецца ў запасе ці знаходзіцца ў адстаўцы, дапаўняецца адпаведна словамі «запасу» ці «ў адстаўцы».

Крыніцы

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)