Сьпявак

асоба, якая займаецца сьпевам

Сьпявак (ж.р. — сьпявачка) — той, хто сьпявае, займаецца сьпевамі; выканаўца вакальнай музыкі: песень, рамансаў, арый, хораў і да т. п.; музыкант, выканаўца музыкі на музычным інструмэнце, якім зьяўляецца яго ўласны голас.Сьпявак — найбольш распаўсюджаная разнавіднасьць вакаліста.

Сьпявак

Клясыфікацыя паводле жанраў

Сьпевакі спэцыялізуюцца ў вызначаным музычным жанры:

  • опэрны сьпявак
  • камэрны сьпявак — выконвае вакальную музыку на канцэрце, часьцей за ўсё ў суправаджэньні фартэпіяна ці іншага музычнага інструмэнту
  • джазавы сьпявак
  • эстрадны сьпявак
  • Рэп-сьпявак
  • рок-сьпявак
  • бард
  • харыст — артыст хору, у царкве — пеўчы

Вонкавыя спасылкі

Сьпяваксховішча мультымэдыйных матэрыялаў