Сэнт-Эт’ен (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб

Сэнт-Эт’ен (па-француску: AS Saint-Étienne) — францускі футбольны клюб з гораду Сэнт-Эт’ену. Клюб быў заснаваны ў 1919 годзе. Прадстаўнік Лігі 1, найвышэйшага дывізіёну францускага футболу. «Сэнт-Эт’ен» праводзіць хатнія матчы на стадыёне імя Жафруа Гішар, які разьмешчаны ў межах гораду.

Сэнт-Эт’ен
Поўная назваAssociation Sportive Saint-Étienne Loire
Заснаваны1901
ГорадСэнт-Эт’ен, Францыя
СтадыёнЖафруа Гішар
Умяшчальнасьць: 42 000
ПрэзыдэнтThomas Schmider[d][1], Бэрнар Каіязо[d][2] і Ралян Рамэе[d][3]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатЛіга 2
 · 2022—20238 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Сэнт-Эт’ен» зьяўляецца, бадай, самым пасьпяховым клюбам у гісторыі францускага футболу, маючы на сваім рахунку 10 чэмпіёнскіх тытулаў і перамогаў розгрышу Кубка Францыі, што зьяўляецца рэкордным паказчыкам сярод усіх францускіх клюбаў. Галоўным супернікам клюбу зьяўляецца «Алімпік», які базуецца ў суседнім горадзе Ліён. Дэрбі паміж абодвума клюбамі мае назоў Дэрбі дзю Рон. У 2009 годзе клюб дапоўніў сваю структуру жаночым футбольным клюбам.

У клюбе бліскалі такія зоркі міжнароднага футболу, як Эмэ Жаке, Жак Сантыні, Ляран Блян і Мішэль Плятыні, амаль кожны зь якіх прыцягваўся да францускай нацыянальнай зборнай у якасьці гульца ці трэнэра.

Гісторыя

Раньнія гады

Гісторыя «Сэнт-Эт’ена» пачалася ў 1919 годзе, калі супрацоўнікі супэрмаркета сеткі «Groupe Casino» стварылі футбольную каманду пад назвай «Amicale des Employés de la Société des Magasins Casino» (ASC). Каманда прыняла рашэньне выступаць у форме зялёнага колеру, якую супрацоўнікі апраналі на працы ў «Casino». У 1920 годзе з-за забароны Фэдэрацыі футбола Францыі на выкарыстаньне таварных знакаў у назьве камандаў, клюб зьмяніў сваю назву на «Amical Sporting Club», каб захаваць абрэвіятуру ASC, а пасьля зьліцьця зь іншым мясцовым клюбам «Stade Forézien Universitaire», зьмяніў сваю назву на «Association sportive Stéphanoise» (ASS). У 1927 годзе прэзыдэнтам клюбу быў абраны П’ер Гішар — сын Жафруа Гішара, які быў заснавальнікам «Casino».

У 1930 годзе нацыянальная фэдэрацыя футбола дазволіла клюбам мець прафэсійны статус. У 1933 «зялёныя» таксама атрымалі прафэсійны статус і зьмянілі назву на цяперашную — «Association Sportive Saint-Étienne». У тым жа годзе «Сэнт-Эт’ен» заявіўся ў новаўтвораную Лігу 2 і заняў паводле выніках сэзона 1933—1934 гадоў другое месца ў Паўднёвай групе. Клюб заставаўся ў Лізе 2 яшчэ чатыры сэзоны, перш чым у сэзоне 1938—1939 гадоў дэбютаваў у Лізе 1 пад кіраўніцтвам шатляндзкага спэцыяліста Ўільяма Дакўорта, скончыўшы сэзон на ганаровым чацьвёртым месцы. Аднак разьвіць посьпех не атрымалася з-за пачатку Другой сусьветнай вайны.

Тытулы

  • Чэмпіён Францыі: 10
    • 1957, 1964, 1967, 1968, 1969, 1970, 1974, 1975, 1976, 1981
  • Уладальнік Кубка Францыі: 6
    • 1962, 1968, 1970, 1974, 1975, 1977
  • Уладальнік Кубка Лігі Францыі: 1
    • 2013
  • Уладальнік Супэркубка Францыі: 6
    • 1957, 1962, 1967, 1968, 1969

Вонкавыя спасылкі