Сямён Косбэрг
Сямён Арыевіч Косбэрг[1] (14 кастрычніка [ст. ст. 1 кастрычніка] 1903, Слуцак, цяпер Менская вобласьць, Беларусь — 1965, Варонеж, цяпер Цэнтральная фэдэральная акруга, Расея) — савецкі канструктар ракетных рухавікоў[2].
Сямён Косбэрг | |||||||
Дата нараджэньня | 14 кастрычніка 1903 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Слуцак, Менская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя | ||||||
Дата сьмерці | 3 студзеня 1965 | ||||||
Месца сьмерці | Варонеж, Расейская СФСР, Савецкі Саюз | ||||||
Прычына сьмерці | дарожна-транспартнае здарэньне | ||||||
Месца пахаваньня | |||||||
Месца вучобы | Маскоўскі авіяцыйны інстытут (1931) | ||||||
Занятак | flight engineer, інжынэр | ||||||
Навуковая сфэра | ракетабудаваньне | ||||||
Месца працы | Канструктарскае бюро хімічнай аўтаматыкі | ||||||
Вядомы як | распрацоўнік ракетных рухавікоў для касьмічных караблёў | ||||||
Навуковая ступень | доктар навук (1959) | ||||||
Узнагароды | | ||||||
Галоўны канструктар вадкасных ракетных рухавікоў для пілятаваных касьмічных караблёў, штучных спадарожнікаў Зямлі і аўтаматычных міжплянэтных станцыяў у Савецкім Саюзе[3]. Доктар тэхнічных навук (1959). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1960) і герой Сацыялістычнай Працы (1961)[4]. Апошнюю годнасьць атрымаў за палёт Юрыя Гагарына ў космас.
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сям'і каваля, у якога было 9 дзяцей. У 1917—1919 гадох навучаўся ў Слуцкай камэрцыйнай вучэльні. У 1919—1925 гадох працаваў майстрам у кузьні свайго бацькі. У 1922—1924 гадох наведваў вечаровыя заняткі ў Слуцкай гімназіі, па выніках якіх скончыў сярэднюю школу. Пасьля двух гадоў службы ў Чырвонай арміі ўладкаваўся на Ленінградзкую фабрыку імя Сьцяпана Халтурына (Расейская СФСР). У 1927 годзе паступіў у Ленінградзкі політэхнічны інстытут (ЛПІ) на караблебудаўнічы факультэт, дзе вывучаў авіяцыйную спэцыяльнасьць, якую ў 1929 годзе вылучылі ў асобны факультэт. У 1931 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, які ўтварылі ў жніўні 1930 году на аснове часткі факультэтаў ЛПІ[4].
У 1931 годзе працаўладкаваўся інжынэрам-канструктарам у Інстытут авіяцыйных матораў, дзе займаўся стварэньнем наўпроставага ўпрыску паліва ў галоўкі цыліндраў авіярухавікоў. Пазьней заняў пасаду начальніка навукова-дасьледчага аддзелу. У 1940 годзе стаў намесьнікам галоўнага каструктара Досьледна-каструктарскага бюро Маскоўскага авіяцыйнага карбюратарнага завода № 33 і начальнікам распрацоўкі наўпроставага ўпрыску. У кастрычніку 1941 году стаў галоўным канструктарам канструктарскага бюро завода № 33, які эвакуявалі ў Бердск (Новасібірская вобласьць)[4].
Стаў адным са стваральнікаў авіяцыйных рухавікоў для зьнішчальнікаў Ла-5 і Ла-7. Пад яго кіраўніцтвам стварылі досьледныя ўзоры рэактыўных рухавікоў для самалётаў Арцёма Мікаяна і Аляксандра Якаўлева. Сярод іншага, стварылі першы савецкі тленава-газавы вадкасны ракетны рухавік (ВРР), які запускаецца ў бязважкасьці, а таксама сэрыйныя ВРР апошніх ступеняў ракетаў-носьбітаў касьмічных апаратаў[4].
Памяць
Другім выразам Юрыя Гагарына пасьля «Паехалі» пры першым пуску штучнага спадарожніка Зямлі быў: «Косбэрг спрацаваў»[3]. У Слуцку яго імем назвалі вуліцу. Кратэр Косбэрга на адваротным ад Зямлі баку Месяца названы ў гонар Сямёна Косбэрга[4].
Крыніцы
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |