Сіетл Кракен

Сіетл Кракен (па-ангельску: Seattle Kraken) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Сіетл, штат Вашынгтон, ЗША. У сьнежні 2018 году кіраўніцтва НХЛ ухваліла прапанову Сіетлаўскга хакейнага партнэрства аб прадастаўленьні гораду ўхвалы на пашырэньне франшызы. У ліпені 2020 году стала вядома, што імя новага клюбу будзе Кракен[1]. «Кракен» ёсьць другой прафэсійнай хакейнай камандай, якая базуецца ў Сіетле пасьля таго, як «Сіетл Тотэмз» Заходняй хакейнай лігі правялі апошнюю гульню ў 1975 годзе, і другой хакейнай камандай Сіетлу, якая змагаецца за Кубак Стэнлі пасьля «Сіетл Мэтраполітэнз», які здабываў кубак у 1917 годзе, але быў ліквідаваны ў 1924 годзе. 26 кастрычніка 2021 году клюб ўсталяваў на арэне банэр у гонар той дружыны 1917 году[2].

Сіетл Кракен
ДывізіёнЦіхаакіянскі
КанфэрэнцыяЗаходняя
КраінаЗША
ГорадСіетл, Вашынгтон
Заснаваны2021
СтадыёнКлаймэт-Плэдж-Арэна
КолерыЦёмна-сіні, блакітны, лязурны, папяліста-сіні і чырвоны
                        
Афіцыйны сайтnhl.com/kraken (анг.)

Гісторыя

4 сьнежня 2018 году Рада кіраўнікоў НХЛ аднагалосна прагаласаваў за ўхваленьне стварэння новай каманды, якая мусіць базавацца ў Сіетле. Тады ж было пастаноўлена, што новы клюб пачне спаборнічаць з сэзону 2021—2022 гадоў. Сіетлаўскі клюб паводле пляну быў далучаны да Ціхаакіянскага дывізіёну Заходняй канфэрэнцыі, у выніку чаго «Арызона Каётыз» былі пераведзеная зь Ціхаакіянскага ў Цэнтральны дывізіён, каб збалянсаваць усе чатыры дывізіёны ў колькасьць дружынаў у кожнай. Арганізацыя пагадзіла Рона Фрэнсіса на пасаду генэральнага дырэктара клюб, каб ён ініцыяваў будаваньне клюбу[3].

23 ліпеня 2020 году было абвешчанае імя каманды «Сіетл Кракен»[4], якое паходзіць зь міталягічнай істоты кракена скандынаўскага фальклёру. Кракен мае падабенства да гіганцкага васьміногу, арэал якога ахоплівае частку Ціхага акіяну і сустракаецца ў водах недалёка Сіетлу[5]. 30 красавіка 2021 году франшыза сплаціла НХЛ 650 мільёнаў даляраў ЗША, што канчаткова дазволіла «Кракену» стаць 32-м клюбам у лізе[6][7].

24 чэрвеня 2021 году на пасаду галоўнага трэнэра быў наняты Дэйв Гэкстал[8]. Як у выпадку з пашырэньнем лігі за кошт «Вэгаса Голдэн Найтс», дзе сіетлаўскага клюбу таксама быў зладжаны драфт пашырэньня 21 ліпеня 2021 году[9]. 11 кастрычніка «Сіетл Кракен» прызначыў Марка Джардана першым капітанам каманды[10]. Сваю першую гульню амэрыканская каманда правяла 12 кастрычніка, калі саступілі зь лікам 4:3 клюбе «Вэгас Голдэн Найтс». Першую шайбу ў швэдары Сіетлу закінуў Раян Даната. Першая перамога была здабыта «Кракенам» у другім туры 14 кастрычніка ў матчы супраць «Нэшвіл Прэдатарз»[11]. У сакавіку 2022 году Джардана быў прададзены ў «Таронта Мэйпл Ліфс», а першы сэзон скончыўся для каманды апошнім месцам у Ціхаакіянскім дывізіёне. Ужо другі сэзон апынуўся шыкоўным, бо клюб ня толькі дасягнуў плэй-оф Кубка Стэнлі, але «Кракен» перакрочыў першы раўнд, выгуляўшы «Каларада Эвэланш». У другім раўндзе сіетлаўскі клюб быў выбіты «Даласам Старз», саступіўшы толькі ў апошнім сёмым матчы сэрыі.

Склад

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
31 Філіп Грубаўэр25.11.199135 Джоўі Дакорд19.08.1996
Абаронцы
3 Ўіл Борген19.12.19964 Джастын Шульц06.07.1990
6 Адам Лярсан12.11.19928 Браян Д’юмалін06.09.1991
24 Джэймі Алексіяк21.12.199229 Вінс Дан29.10.1996
Нападнікі
7 Джордан Эбэрле15.05.199010 Мэці Бэньерз05.11.2002
13 Брэндан Танэў31.12.199117 Джэйдэн Шварц25.06.1992
19 Джарэд Макэн31.05.199620 Ээлі Толванэн22.04.1999
21 Аляксандар Вэнбэрг22.09.199422 Олівэр Б’ёркстран10.04.1995
37 Яні Гурд15.12.199141 П’ер-Эдуар Бэльмар06.03.1985
52 Тай Картыей30.04.200156 Кайлер Ямамота29.09.1998
90 Томаш Татар01.12.199095 Андрэ Буракоўскі09.02.1995

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі