Таемнае жыцьцё Ўолтэра Міці (фільм, 2013)
«Таемнае жыцьцё Ўолтэра Міці» (па-ангельску: The Secret Life of Walter Mitty) — амэрыканскі прыгодніцкі камэдыйна-драматычны фільм 2013 году, рэжысэрам якога стаў Бэн Стылер, а сцэнар падрыхтаваў Стыў Конрад. У фільме зьняліся Бэн Стылер, Крыстэн Ўіг, Шырлі Маклэйн, Адам Скот, Кэтрын Ган і Шон Пэн[15][16]. Гэта ёсьць другой экранізацыі аповесьці Джэймза Турбэра 1939 году «Таемнае жыцьцё Ўолтэра Міці»[17] пасьля выхаду ў сьвет вэрсіі 1947 году з Дэні Кеем у галоўнай ролі. Пасьля сусьветнае прэм’еры на кінафэстывалі ў Нью-Ёрку 5 кастрычніка 2013 году фільм быў выпушчаны ў кінапракат 25 сьнежня 2013 году у Паўночнае Амэрыцы, але дасягнуў умеранага посьпеху.
Дзякуючы намаганьням ініцыятывы «Кінаконг» фільм быў агучаны па-беларуску, а прэм’ера адбылася 27 красавіка 2018 году ў Менску[18].
Сюжэт
Ўолтэр Міці (Бэн Стылер) ёсьць кіраўніком аддзелу фатаграфіі ў часопісе Life. Ён марыць пра прыгоды і зьвяртае ўвагу на новую супрацоўніцу Шэрыл Мэлгаф (Крыстэн Ўіг). Ўолтэр спрабуе зьвязацца з Шэрыл праз сайт знаёмстваў eHarmony, але Тод Магэр (Пэтан Осўалт), прадстаўнік eHarmony, тлумачыць, што ў акаўнце Ўолтэра не хапае інфармацыі, каб кантактаваць зь іншымі людзьмі на сайце. Па дарозе на працу Ўолтэр заходзіць у вэстыбюль часопісу і чуе ад калегаў пра тое, што часопіс набылі іншыя людзі і новае кіраўніцтва мае пляны па стварэньні інтэрнэт пляцоўкі часопісу замест традыцыйнага папяровага выданьня. Знаходзячыся ў ліфце, Тэд Гэндрыкс (Адам Скот), новы кіраўнік карпаратыўнага пераходу ёсьць няветлівым з Ўолтэрам, і той мае кароткае летуценьне, у якой ён сьмяецца з Тэда. Але Тэд бачыць, як Ўолтэр пагружаны ў летуценьне і прыходзіць да высновы, што Ўолтэр зьяўляецца дзіваком. Крыху пазьней Ўолтэр бачыць Шэрыл у офісе, і ён употай падслухоўвае ейную размову зь іншай каляжанкай. Шэрыл хоча, каб ейныя сумныя выходныя прайшлі больш цікава. У Ўолтэра зьяўляецца мара, заснаваная на разважаньнях Шэрыл, дзе ён сустракаецца зь ёй і заварожвае яе. Тым часам Тэд зноў назірае за летуценнасьцю Ўолтэра і жартуе пра гэта з кіраўніцкай камандай, называючы Ўолтэра маёрам Томам.
Ўолтэр адыгрывае ключавую ролю ў часопісе, выступаючы сувязным зь легендарным фотакарэспандэнтам Шонам О’Конэлам (Шон Пэн), хаця яны ніколі не сустракаліся асабіста, і ў Шона няма тэлефона і фіксаванага адраса. Шон даслаў Ўолтэру свае апошнія нэгатывы і, пачуўшы, што часопіс можа зачыніцца, падарыў Ўолтэру гаманец з выбітым дэвізам Life на знак удзячнасьці за працу Ўолтэра. Фотакарэспандэнт лічыць, што нэгатыў №25 фіксуе квінтэсэнцыю жыцьця і што яго трэба выкарыстаць як аздабленьне вокладкі апошняга нумара часопісу. Паколькі нэгатыў з такім нумарам адсутнічае ў стосе нэгатываў, Ўолтэр пазьбягае сустрэчы з Тэдам, які наведваецца пра жаданьне Шона аздобіць вокладку фатаздымкам. Ўолтэр прыйшоў да Шэрыл па дапамогу, бо тая працуе ў бухгальтэрыі і можа дапамагчы зьвязацца з Шонам.
Памочнік Ўолтэра Эрнанда (Адрыян Мартынэс) робіць вялікія фотаздымкі з суседніх з 25 нэгатываў і перадае Ўолтэру, які выходзіць зь імі за межы будынка, каб дэталёва разгледзець на сонечным сьвятле. Шэрыл, вяртаючыся ў офіс з кавай, натыкаецца на Ўолтэра і дапамагае яму вывучыць фатаграфіі, каб знайсьці зачэпкі дзеля выяўленьня бягучага месцазнаходжаньня Шона. Празь некаторы час яны здагадваюцца, што адзін з фатаздымкаў ілюструе карабель, які прышвартаваны да Грэнляндыі, і Ўолтэр вырашае выправіцца ў падарожжа з мэтай знайсьці Шона. Тым самым Міці зьдзясьняе сваю былую мару пра прыгоды і падарожжы.
Крытыка
Фільм атрымаў зьмяшаныя водгукі крытыкаў. Агрэгатар аглядаў Rotten Tomatoes ацэньвае фільм на 51% ухваленьня на аснове аглядаў 195 крытыкаў, зь сярэднім рэйтынгам 6,00/10. На думку крытыкаў, фільму не хапае амбіцыяў і ён не падмацоўвае сваю грандыёзную задуму дастатковай колькасьцю відовішчнага аповяду. Metacritic дае фільму нармалізаваны бал 54 з 100 магчымых на аснове 39 водгукаў кінакрытыкаў, што сьведчыць пра зьмяшаныя альбо сярэднія водгукі. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, дала фільму рэйтынг B+[19].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
- Таемнае жыцьцё Ўолтэра Міці (анг.) на сайце IMDb.
- Таемнае жыцьцё Ўолтэра Міці на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.).
- Таемнае жыцьцё Ўолтэра Міці на Metacritic.