Тацукі Фудзімота

Тацукі Фудзімота (па-японску: 藤本 タツキ, Fujimoto Tatsuki; нарадзіўся 10 кастрычніка 1992 альбо 10 кастрычніка 1993) — японскі манґака. Найбольш вядомыя ягоны працы ўлучаюць «Агнёвы Ўдар» ды «Чалавек-аўтапіла».

Тацукі Фудзімота
Дата нараджэньня 10 кастрычніка 1993(1993-10-10)[1][2] (30 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак мангака, ілюстратар, творца коміксу, сцэнарыст коміксаў
Навуковая сфэра анімэ і манга[d], комікс[3], манга[3] і illustration[d][3]
Псэўданімы Koharu Nagayama

Раньняе жыцьцё

Фудзімота нарадзіўся 10 кастрычніка 1992 ці 1993 году ў Нікаха прэфэктуры Акіта Японіі. Ён пачаў маляваць у раньнім веку. Ля ягонага дому бракавала падрыхтоўчых школаў, таму ён наведваў заняткі жывапісу, дзе навучаліся яшчэ ягоныя бабуля й дзядуля. Там ён практыкаваў жывапіс алеем. Скончыў маляваньне ва Ўнівэрсытэце мастацтваў і дызайну Тахоку ў Ямаґаце аднайменнай прэфэктуры ў 2014 годзе.

Уплыў

Фудзімота пракамэнтаваў, што ён хацеў "маляваць манґу як карэйскія фільмы", навёўшы як прыклад паўднёвакарэйскі фільм 2008 году «Перасьледавацель», сказаўшы: «галоўны гэрой гоніцца за ліхадзеем, але праз трыдцаць хвілін фільму ён яго ловіць. Прэдглядаецца, што гэта здарыцца на канцы фільму, таму вы працягваеце гадаць, што будзе далей. Багата людзей кажуць, што ў карэйскіх фільмах яны ня можуць зразумець, што думае рэжысэр, але насамрэч, калі вы даглядзелі фільм да канца, вы гэта зразумееце. Я хацеў зрабіць штосьці падобнае.» Ён таксама згадаў фільм 2016 году «Sadako vs. Kayako», інданэзыйскі ільм 2011 году «Рэйд» ды работы Кітано Такешы. На яго таксама паўплывалі автары манґі Хіраакі Самура, Хідэкі Араі ды Цутома Нігэй.

Работы

Манґа

  • Агнёвы ўдар (ファイアパンチ, Faia Panchi) (2016–2018)
  • Чалавек-аўтапіла (チェンソーマン, Chensō Man) (2018–present)

Ўан-шоты

  • Бывай, Эры (さよなら絵梨, Sayonara Eri) (2022) — апублікаваны у Shōnen Jump+ , зьмяшчае адзін том, таксама ёсьць пераклад на беларускую мову.
  • Паслухай гэту песьню (フツーに聞いてくれ, Futsū ni Kiitekure, "Listen to Me Normally") (2022) — праілюстраваны Отай Тода, абублікаваны ў Shōnen Jump+, таксама мае пераклад на беларусскую мову.

Крыніцы