Томас Мур

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мур.

Томас Мур (па-ангельску: Thomas Moore, 28 траўня 177925 лютага 1852) — паэт, песеньнік і аўтар баляд. Адзін з асноўных прадстаўнікоў ірляндзкага рамантызму. Найбольш вядомымі яго творамі зьяўляюцца «Апошняя ружа лета» і зборнік «Ірляндзкія мэлёдыі».

Томас Мур
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 траўня 1779(1779-05-28)[1][2][3][…]
Памёр 25 лютага 1852(1852-02-25)[1][3][2][…] (72 гады)
Пахаваны
Бацькі Джон Мур[d][8]
Анастасія Код[d][8]
Сужэнец Элізабэт Дайк[d][8]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, аўтар-кампазытар
Мова ангельская мова[9][10][11][…] і француская мова[12]
Узнагароды
ордэн Pour le Mérite у мастацтве і навуцы

Ірляндыя, яе лёс, пераважаюць у тэматыцы Мура. Нават у вобразах яго ўсходняга рамана «Лала Рук» лёгка пазнаць ірляндзкіх змагароў за свабоду, а ў матывах яго ўстаўных паэм — ірляндзкія матывы. Агульны характар усёй творчасьці Мура ў цэлым адбіўся і на яго мастацкіх сродках. У яго паэзіі няма напружанага дзеяньня, няма драматызму і патасу барацьбы, няма глыбокіх супярэчнасьцяў сіл змаганьня. Усе кантрасты ў Мура згладжваюцца, зло затушоўваецца. Вытанчанае эстэцтва вылучаецца на першы плян.

Беларускія пераклады

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[13].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі