Троцкае княства

Тро́цкае кня́ства — удзельнае княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, якое існавала ў XIV — пачатку XV стагодзьдзя.

Троцкае княства
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус Княства
Адміністр. цэнтар Трокі
Найбуйнейшыя гарады Коўна, Горадня, Наваградак
Дата ўтварэньня 1337
Дата скасаваньня 1413
Князі Кейстут, Скіргайла, Вітаўт
Мовы ва ўжытку старабеларуская, летувіская, польская[Крыніца?]
Плошча 31 100 км²
Месцазнаходжаньне Троцкага княства
Троцкае княства на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Пасьля сьмерці вялікага князя літоўскага Гедзіміна ягоныя сыны — Альгерд і Кейстут — дамовіліся падзяліць паміж сабой уладу ў Літве. Альгерд стаў Вялікім князем, кіраўніком Вільняй і Ўсходняй Аўкштотай. Кейстут атрымаў заходнія вобласьці (сучасныя Заходняя Летува, Заходняя Беларусь і Падляшша), якія дзяліліся на Жамойць і іншыя землі, атрымаўшыя статус Троцкага княства са сталіцай у літоўскай крэпасьці Трокі).

У 1382 годзе падчас рамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім 1381—1384 гадоў Кейстут, быўшы ўжо Вялікім князем, быў схоплены сваім пляменьнікам Ягайлам і зьняволены ў вязьніцы[1] ў Крэўскім замку, дзе загінуў пры смутных акалічнасьцях (верагодна, быў задушаны)[2]. Троцкім князем стаў Скіргайла — брат новага Вялікага князя Ягайлы . Сын Кейстута Вітаўт, жадаючы вярнуць бацькаўскія землі, распачаў другую грамадзянскую вайну. Барацьба скончылася складзеньнем Востраўскага пагадненьня, па якім Вітаўт атрымліваў Жамойць, Троцкае княства і станавіўся Вялікім князем літоўскім як васал караля польскага[3].

2 кастрычніка 1413 году па ўмовах Гарадзельскай уніі Княства ператваралася ў Троцкае ваяводзтва, якім з гэтага часу кіравалі ваяводы, прызначаныя Вялікім князем.

Тэрыторыя

Мапа Вялікага Княства Літоўскага (Троцкае ваяводзтва адзначана чырвоным). Межы ваяводзтва ў цэлым адпавядалі межам княства[Крыніца?]

Прыкладныя межы княства выглядалі наступным чынам: ад мяжы з Лівоніяй на поўначы да гораду Кобрынін у Мазовіі на поўдні, і ад мяжы з Жамойцю і Польшчай на захадзе да віленскіх земляў на ўсходзе. У склад княства ўваходзілі такія гарады, як Коўна, Горадня, Наваградак.

Сьпіс князёў

#ІмяПартрэтПачатак кіраваньняКанец кіраваньня
1
Кейстут
1337 год
1382 год
2
Скіргайла
1382 год
1392 год
3
Вітаўт
1392 год
1413 год

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура