Тэўдырых

старонка-неадназначнасьць у Вікімэдыі

Тэўдырых (Тэадорых), Тыдрых (Тыдрык), Дытрых (Дыдрых, Дыдрык, Дзітрык) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Theudericus
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Teudo + Rick
Іншыя формы
Варыянт(ы) Тыдрых, Тыдрык, Дытрых, Дыдрых, Дыдрык, Дзітрык
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Тэўдырых»

Паходжаньне

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Тэўдырык, Тэўтрых, Тыдрых або Дытрык (Theudericus, Theutrich, Thidrich, Ditricus) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[3], германскага þeudo[4] 'род, народ'[5], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Індрых, Мондрык, Эрык; германскія імёны Hindrich, Monderich, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[6], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Dzitrzyk (Dzitrzych, Dzidrzych, Dzietrzyk, Dzietrzych, Diterich)[8].

У Прусіі бытавала імя Тыдэрык: Thideric (1361 год)[9].

Германскае імя Diderik бытавала ў XV ст. у Рызе[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Titerich von Wargen (1412 год)[11]; Етоту три чоловеки: Иванъ а Мокус, а Дитрих (1440—1492 гады)[12]; Ганусу Дитриховичу 8 копъ з мытъ в Берестьи (23 лістапада 1486 году)[13]; Бартошу Дитриховичу 5 копъ з мыта в Ковне (7 жніўня 1488 году)[14]; Гарманъ Дитриховичъ от его милости Жыжморы держалъ (23 красавіка 1494 году)[15]; бояре белицкии Шимко а Бартошъ Ганусовичи на Гармана Детриховича (9 траўня 1498 году)[16]; людей… Святка Дидриковича (17 лістапада 1516 году)[17]; Гарманъ Дитриховичъ (2 чэрвеня 1524 году)[18]; бояре наши Белицкого повета, Томаш Селивестрович а Каспоровая Гарманович, Дыдриковичи (1 траўня 1525 году)[19]; Дыдрыхъ Гацутычъ (1565 год)[20]; Андрей Станиславовичъ Дитриковичъ[21], з дворца Дитриковского[22] (1567 год); од пана Гилбранъта и Дытрыха Кгротужовъ (26 верасьня 1585 году)[23]; реестръ списанья погорелыхъ в мястечку Салатахъ… Янъ Тыдрикъ (4 лістапада 1586 году)[24]; dom Wasilowey Didriykowey (1596 год)[25]; kamienica p. Dytrycha Witeła (1690 год)[26]; Jan Dzitryk (1688 год)[27]; siolo Minikanie… Kazimierz Tidrychowicz (23 красавіка 1693 году)[28]; Dzitryki… Dzitrykowszczyzna (1744 год)[29].

Носьбіты

Дэтрыхі або Дытрыхі (Dietrych, Ditrych) гербу Зарэнба — літоўскі шляхецкі род зь Сьвянцянаў[30].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнткі Дзітрыкі (Дитрики) і Дзітрыкоўшчызна (Дитриковщизна) у Лідзкім павеце[31].

На гістарычный Лідчыне існуюць дзьве вёскі з назвай Дзітрыкі.

Глядзіце таксама

Крыніцы