Фразэалягізм

устойлівае словазлучэньне

Фразэалягізм, фразэалягічная адзінка — устойлівая, узнаўляльная адзінка мовы, якая мае цэласнае значэньне і эмацыйна-экспрэсіўную выразнасьць. Складаецца зь ня менш як двух словаў, сярод якіх прынамсі адно сэмантычна пераасэнсаванае. Ужываецца ў розных стылях мовы, найчасьцей у гутарковым. Характарызуецца ацэнкавасьцю. Належыць да яскравых выяўленчых сродкаў мовы.

Паводле крытэру сэмантычнай зьлітнасьці выдзяляюць фразэалягічныя зрашчэньні (або ідыёмы), фразэалягічныя адзінствы, фразэалягічныя злучэньні і фразэалягічныя выразы.

Лучнасьць фразэалягізмаў адлюстроўвае спэцыфіку мовы, яе самабытнасьць[1].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура