Цэнтральная РУУС (Менск)
Цэнтральная раённая ўправа ўнутраных справаў места Менску — РУУС у Цэнтральным раёне Менску.
Цэнтральная раённая ўправа ўнутраных справаў места Менску | |
Знак МУС РБ | |
Скарот | Цэнтральная РУУС м. Менску |
---|---|
Дата ўтварэньня | 12 жніўня 1969 (54 гады таму) |
Від | Выканаўчая |
Праўны стан | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | барацьба са злачыннасьцю |
Сядзіба | Менск, будынак |
Месцазнаходжаньне | Беларусь, Менск, вул. Арлоўская, д. 58, к. 1[1] |
Дзейнічае ў акрузе | Цэнтральны раён (Менск) |
Службовыя мовы | Беларуская, Расейская |
Начальнік | Артур Шахлай |
Першы намесьнік | Павал Белы |
Намесьнікі | Аляксандар Басаў, Арцём Гарашэвіч |
Вышэйшы ўрад | ГУУС Менгарвыканкаму |
Сайт | Старонка сеціва |
Колішняя назва | Цэнтральны РАУС м. Менску |
Падпарадкоўваецца ГУУС Менгарвыканкаму. Разьмяшчаецца пад адрасам: вуліца Арлоўская, д. 58, к. 1[2].
Начальства
Начальнікі РУУС Цэнтральнага раёну[2]:
- Начальнік РУУС — палкоўнік міліцыі Артур Уладзімеравіч Шахлай
- Першы намесьнік начальніка РУУС — Павал Рыгоравіч Белы
- Намесьнік начальніка РУУС — начальнік міліцыі грамадзкае бясьпекі — палкоўнік міліцыі Аляксандар Уладзімеравіч Басаў
- Намесьнік начальніка РУУС па ідэалягічнай рабоце і кадравым забясьпячэньні — Арцём Алегавіч Гарашэвіч
З 1969 году Цэнтральнае РУУС мела 13 начальнікаў[3]:
- Анатоль Сямёнавіч Мацьвеенка (1969—1971)
- Г. В. Сівіцкі (1971—1980)
- В. С. Палоўнік (1980—1985)
- В. А. Пяхота (1985—1988)
- В. Л. Русак (1988—1996)
- А. Ф. Зыль (1996—2001)
- С. К. Дубаневіч (2001—2003)
- В. Ф. Ярэмкін (люты — ліпень 2003)
- С. Н. Стасуеў (2003—2004)
- Л. А. Абрамюк (2004—2006)
- В. А. Сінякоў (2006—2009)
- В. Л. Радзевіч (2009—2014)
- А. У. Шахлай (з 2014)
Гісторыя
Загадам Міністэрства ўнутраных справаў БССР 12 жніўня 1969 году быў створаны раённы аддзел унутраных справаў Цэнтральнага раёну м. Менску колькасьцю 152 асобы[4]. Ён месьціўся пад адрасам: вул. Інтэрнацыянальная, 14. З 1997 году Цэнтральнае РУУС месьціцца на вул. Арлоўскай, д. 58, корпус 1.
У 2020—2021 гадох супрацоўнікі РУУС бралі ўдзел у здушэньні пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня, затрымлівалі ўдзельнікаў акцыяў пратэсту[5].
У кастрычніку 2020 году начальнік РУУС Артур Шахлай названы галоўным падазроным (саўдзельнікам) у забойстве Рамана Бандарэнкі: Начальнік Цэнтральнага РУУС м. Менску Шахлай А. В. безумоўна зьяўляецца кіраўніком названага падраздзяленьня і нясе пэрсанальную адказнасьць за ўсё, што адбываецца ў будынку РУУС[6].
Катаваньні
- 11 лістапада 2020 году ў Цэнтральным РУУС каля дзьвюх гадзінаў трымалі цяжка зьбітага невядомымі прыхільнікамі Лукашэнкі жыхара Менску Рамана Бандарэнку, у выніку чаго па запозьненай шпіталізацыі ён апынуўся ў вельмі цяжкім стане[7] і на наступны дзень памёр у лякарні[8].