Шэсьце князёў

13°44′21″ у. д. / 51.05278° пн. ш. 13.73917° у. д. / 51.05278; 13.73917

Шэсьце князёў (па-нямецку: Fürstenzug) — вялікае насьценнае пано ў Дрэздэне (Нямеччына) з выявай працэсіі кіраўнікоў Саксоніі. Пано было першапачаткова намаляванае паміж 1871 і 1876 гадамі з нагоды сьвяткаваньня 800-й гадавіны кіраваньня Саксоніяй Вэтынскай дынастыі. Для таго, каб абараніць пано ад умоваў навакольнага асяродзьдзя, яно было перанесенае на парцалянавую кафлю агульнай колькасьцю ў прыблізна 23000 плітак паміж 1904 і 1907 гадамі. Пано мае даўжыню 102 мэтры і лічыцца найбуйшейшым мастацкім творам з парцаляну ў сьвеце. На пано выяўленыя партрэты 35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі.

Пано «Шэсьцей князёў»

«Шэсьце князёў» разьмешчанае на вонкавай сьцяне каралеўскай стайні (па-нямецку: Stallhof) Дрэздэнскага замка-рэзыдэнцыі.

Гісторыя

У 1589 годзе вонкавая сьцяна новапабудаванай каралеўскай стайні Дрэздэнскага замку-рэзыдэнцыі ўжо была ўпрыгожаная выявай, зробленай вапнавымі фарбамі.[1][2]

Да надыходзячай 800-й гадавіны Вэтынскай дынастыі ў 1889 годзе была замоўленая іншая вялікая насьценная выява, якая была выкананая мастаком Вільгельмам Вальтэрам паміж 1871 і 1876 гадамі. З-за таго, што выява хутка псавалася, яна была перанесеная на 23000 плітак з Майсанскага парцаляну паміж 1904 і 1907 гадамі.[3]

На пано выяўленыя 35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі, пачынаючы з Конрада, макграфа Майсану, які кіраваў у 12 стагодзьдзі, і скончваючы Георгам, які быў каралём на працягу толькі двух гадоў у 20 стагодзьдзі. Выяваў толькі двух кіраўнікоў Саксоніі няма на пано — Генрыха I (каля 1089 г.) і апошняга караля Саксоніі Фрыдрыха Аўгуста III, які кіраваў з 1904 да 1918 году. Таксама на пано выяўленыя 59 навукоўцаў, майстроў, рамесьнікаў, дзяцей і фэрмэраў.[2]

Пано атрымала толькі мінімальныя пашкоджаньні падчас бамбаваньняў Дрэздэну 13 лютага 1945 году ў час Другой сусьветнай вайны.

Панарама

«Шэсьце князёў», пачынаючы з Конрада, макграфа Майсану, у 12 стагодзьдзі (зьлева), і скончваючы каралём Георгам у пачатку 20 стагодзьдзя (справа)

Адлюстраваныя асобы

Партэты курфюстаў саксонскіх, каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх Аўгуста Моцнага і Аўгуста Саса
Дзяўчынка сярод групы дзяцей — адзіная асоба жаночага полу на пано
Аўтар «Шэсьця князёў» — Вільгельм Вальтэр — апошняя асоба ў працэсіі
Выява «Пагоні» часоў ВКЛ на пано «Шэсьце князёў»

35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі адлюстраваныя седзячы на конях, а жаўнеры і іншыя людзі суправаджаюць іх пехам. Імя кожнага кіраўніка знаходзіцца пад ягоным партрэтам. Усе адлюстраваныя асобы маюць апранутыя ў сучаснае адзеньне.

  • Конрад Вялікі (1127—1156), заснавальнік дынастыі Вэтынаў
  • Ота II (1156—1190)
  • Альбрэхт I (1190—1195)
  • Дытрых I (1195—1221)
  • Генрых III (1221—1288)
  • Альбрэхт II (1288—1307)
  • Фрыдрых I (1307—1324)
  • Фрыдрых II (1324—1349)
  • Фрыдрых III (1349—1381)
  • Фрыдрых I (1381—1428)
  • Эрнст (1464—1486)
  • Фрыдрых II (1428—1464)
  • Альбрэхт III (1443—1500)
  • Фрыдрых III Мудры (1486—1525)
  • Ёган Сталы (1525—1532)
  • Ёган-Фрыдрых Вялікадушны (1532—1547)
  • Георг Барадаты (1500—1539)
  • Генрых V Пабожны (1539—1541)
  • Морыц (1547—1553)
  • Аўгуст (1547—1553)
  • Крыстыян I (1586—1591)
  • Крыстыян II (1591—1611)
  • Ёган Георг I (1611—1656)
  • Ёган Георг II (1656—1680)
  • Ёган Георг III (1680—1691)
  • Ёган Георг IV (1691—1694)
  • Аўгуст Моцны (1694—1733)
  • Аўгуст Сас (1733—1763)
  • Фрыдрых Крыстыян (1763)
  • Фрыдрых Аўгуст I (1750—1827)
  • Антон (1827—1836)
  • Фрыдрых Аўгуст II (1836—1854)
  • Ёган (1854—1873)
  • Альберт (1873—1902)
  • Георг (1902—1904)

Памеры

Даўжыня пано «Шэсьце князёў» складае 101,9 мэтраў, вышыня — 10,5 мэтраў.[3] Але з-за наяўнасьці 18 вокнаў у верхняй частцы, плошча паверхні, пакрытай пліткамі, складае толькі 968 м².[3] Кожная парцалянавая плітка мае памер 20,5 на 20,5 см, і агульная колькасьць выкарыстаных плітак роўная прыблізна 23000.[3]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Шэсьце князёўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў