Эрэбру

Эрэбру (па-швэдзку: Örebro) — горад у Швэцыі, прыкладна за 200 км на захад ад Стакгольму, у ляндскапе Нэрке, адміністрацыйны цэнтар лэну Эрэбру й аднайменнай камуны. Насельніцтва на 2015 год — 115 765 чалавек (шостае месца сярод найбуйнейшых гарадоў Швэцыі).

Эрэбру
швэдз. Örebro
Замак Эрэбру
Замак Эрэбру
Дата заснаваньня:1200
Краіна:Швэцыя
Лэн:Эрэбру
Плошча:42,96 км²
Насельніцтва (2015)
колькасьць:115 765 чал.
шчыльнасьць:2694,72 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:019
Паштовы індэкс:701 XX–703 XX
Геаграфічныя каардынаты:59°16′0.934″ пн. ш. 15°11′47.479″ у. д. / 59.26692611° пн. ш. 15.19652194° у. д. / 59.26692611; 15.19652194 15°11′47.479″ у. д. / 59.26692611° пн. ш. 15.19652194° у. д. / 59.26692611; 15.19652194
Эрэбру на мапе Швэцыі
Эрэбру
Эрэбру
Эрэбру
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.orebro.se

Гісторыя

Царква Санкт Нікалаічурка

У XIII стагодзьдзі Эрэбру атрымаў гарадзкія прывілеі. У 1260-х гадох, прыкладна на тым месцы дзе цяпер знаходзіцца замак Эрэбру, была пабудавана фартэцыя, якая ў XIV стагодзьдзі была перабудаваная ва ўмацаваны замак. У тым сама стагодзьдзі пры кляштары Панны Марыі ўжо была адчынена школа. У 1434 Энгельбрэкт Энгельбрэктсан вызваліў Эрэбру ад датчанаў. У XVI стагодзьдзі горад становіцца месцам правядзеньня шэрагу Рыксдагаў, а Карл IX перабудаваў замак у стылі рэнэсанс. Два рыксдагі адбыліся ў Эрэбру й у XIX стагодзьдзі, а 12 ліпеня 1812 тут быў падпісаны Эрэбрускі мір паміж Ангельшчынай і Расеяй, накіраваны супраць напалеонаўскай Францыі. У 1863 была пабудавана новая ратуша. У 1970-х гадох у Эрэбру быў адчынены філіял Упсальскага ўнівэрсытэту, які ў 1977 становіцца Вышэйшай школай, а з 1999 — унівэрсытэтам.

Славутасьці

Ваданапорная вежа «Грыб»
  • Замак Эрэбру (XIII стагодзьдзе)
  • Царква Санкт Нікалаічурка (Сьвятога Мікалая, XIII стагодзьдзе)
  • Музэй пад адкрытым небам Вадчопінг (старыя будынкі з Эрэбру)
  • Музэй лэну Эрэбру
  • Ваданапорная вежа «Грыб» (па-швэдзку: Svampen)
  • «Пятнаццаць мэтраў гісторыі» — пятнаццацімэтровая бронзавая і каменная лінія з гістарычнымі датамі, якая разьмешчана перад статуяй Карла XIV Югана, вышыня якой таксама 15 мэтраў.

Вонкавыя спасылкі

Эрэбрусховішча мультымэдыйных матэрыялаў