Эстанізацыя

Эстаніза́цыя — разьвіцьцё эстонскай мовы, культуры й ідэнтычнасьці праз розныя адукацыйныя і іншыя дзяржаўныя праграмы; а таксама зьмяненьне ўласных імёнаў зь іншых моваў на эстонскія імёны.

Прозьвішчы

Да 1920 року каля 50% эстонскіх прозьвішчаў мелі замежнае паходжаньне[1]. На пачатку 1930-х прэзыдэнт Канстантын Пятс прэзэнтаваў агульнанацыянальную праграму эстанізацыі прозьвішчаў. За час гэтае кампаніі тысячы эстонскіх грамадзянаў дабраахвотна зьмянілі ўласныя прозьвішчы.

Вядомыя эстонцы, якія эстанізавалі прозьвішчы

  • Карл Аўгуст Айнбунд → Каарэл Еээнпалу
  • Гаральд Рудольф Кляйн → Руут Тарма
  • Ганс Ляйпман → Анц Ляйкмаа
  • Крысьцьян Тросман → Крысьцьян Палусалу

Інтэграцыя

Палітыка інтэграцыі накіраваная на ўзмацненьне эстонскай ідэнтычнасьці сярод насельніцтва, разьвіцьцё агульных каштоўнасьцяў, пачуцьця нацыянальнага гонару; з павагаю і ўспрыманьнем культурных адрозьненьняў сярод жыхароў Эстоніі.

Адукацыя

14 сакавіка 2000 урад Эстоніі прыняў дзяржаўную праграму «Інтэграцыя ў эстонскім грамадзтве 2000—2007». Галоўнымі аспэктамі праграмы — лінгвістычна-камунікатыўны, легальна-палітычны і соцыё-эканамічны. Мэта падпраграмаў: вывучэньне эстонскай мовы моладзю і падлеткамі.

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі