Этыёпскі каляндар

Этыёпскі каляндар (па-амхарску: የኢትዮጵያ ዘመን አቆጣጠር, ye'Ītyōṗṗyā zemen āḳoṭaṭer) — каляндар, які выкарыстоўваецца ў Этыёпіі, а таксама Эрытрэйскай Праваслаўнай Царквой, Эрытрэйскай Каталіцкай Царквой і Эвангэлісцкай царквой Эрытрэі. Гэты каляндар заснаваны на больш старажытным александрыйскім календары, які ў сваю чаргу ўтвораны ад старажытнага эгіпецкага календара, але мае агульныя рысы і зь юліянскім календаром: у ім таксама выкарыстоўваецца дадатковы дзень кожныя 4 гады.

Пачатак году ў этыёпскім календары прыпадае на 30 жніўня па юліянскім календары, калі наступны год — высакосны, альбо на 29 жніўня, калі наступны год — просты. Як і Копцкі каляндар, Этыёпскі каляндар складаецца з 12 месяцаў па 30 дзён кожны, а таксама пяць альбо шэсьць эпагамэнальных дзён напрыканцы коду, якія звычайна вылучаюцца ў 13-ы месяц. Колькасьць эпагамэнальных дзён вызначаецца ў залежнасьці ад віду году: просты альбо высакосны.

Лік гадоў у этыёпскім календары начынаецца з 29 жніўня 8 году н. э. па юліянскім календары. Суткі паводле Этыёпскага календара пачынаюцца не апоўначы, а з усходам Сонца.

Месяцы

АмхарскаяКопцкаяПачатак месяцаПачатак месяца ў высакосны этыёпскі год
MäskärämTut11 верасьня12 верасьня
TeqemtBabah11 кастрычніка12 кастрычніка
HedarHatur10 лістапада11 лістапада
TahsasKiyahk10 сьнежня11 сьнежня
T’erTubah9 студзеня10 студзеня
YäkatitAmshir8 лютага9 лютага
MägabitBaramhat10 сакавіка10 сакавіка
MiyazyaBaramundah9 красавіка9 красавіка
GenbotBashans9 траўня9 траўня
SäneBa’unah8 чэрвеня8 чэрвеня
HamleAbib8 ліпеня8 ліпеня
NähaseMisra7 жніўня7 жніўня
PagumänNasi6 верасьня6 верасьня