Японскі кіт

Японскі кіт (лац. Eubalaena japonica) — від вусатых кітоў пад пагрозай зьнікненьня[1]. Быў распаўсюджаны ў паўночна-ціхаакіянскім рэгіёне да 1840 году. У цяперашні час сустракаецца вельмі рэдка з-за кітабойнае здабычы ў XIX і XX стагодзьдзях. Верагодна, у рэгіёне засталіся толькі дзьве іх папуляцыі. Папуляцыя, якая сустракаецца ў паўднёва-ўсходняй частцы Бэрынгава мора і ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна, складае ня больш за 50 прадстаўнікоў. Вельмі блага вывучаная папуляцыя ў Ахоцкім моры між Курыльскімі выспамі і Сахалінам можа складаць 300 ці болей жывёлаў, але пра гэта амаль няма зьвестак. Таксама невядома, ці павялічваецца колькасьць японскіх кітоў, бо дакладны падлік выклікае цяжкасьці[2]. Нягледзячы на тое, што кітаздабыча забароненая з 1935 году, браканьерства ў Савецкім Саюзе ў 1950-60-х гадох значна скараціла іхнюю колькасьць[3]. Японскія кіты — адны з самых цяжкіх сысуноў. Яны могуць важыць да 90 тон у сталым узросьце[4], даўжыня дасягае 17 мэтраў[5]. Саміцы большыя за самцоў[6]. Харчуецца плянктонам.

Японскі кіт
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаСысуны
ПадклясаTrechnotheria
ІнфраклясаZatheria
АтрадКітападобныя
ПадатрадВусатыя кіты
СямействаГладкія кіты
ВідЯпонскі кіт
Бінамінальная намэнклятура
Eubalaena japonica (Lacépède, 1818)
Арэал

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Японскі кітсховішча мультымэдыйных матэрыялаў