.se

.se — нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню для Швэцыі. Адказная арганізацыя, якая падтрымлівае фунцыкляваньне дамэну — NIC-SE. Яна, аднак, не займаецца рэгістрацыяй новых дамэнаў, гэта могуць рабіць толькі аўтарызаваныя рэгістратары. Рэгістратары атрымоўваюць першы плацеж пры рэгістрацыі новага дамэну. Наступныя плацяжы атрымоўвае NIC-SE. Максымальны тэрмін, на які можа быць аплачаная рэгістрацыя — адзін год.

.se
Уведзены1986
Тып дамэнунацыянальны дамэн верхняга ўзроўню
Статусдзейны
РэгістратарNIC-SE
АрганізатарII-Stiftelsen
Прызначэньнеарганізацыі, зьвязаныя са Швэцыяй
Выкарыстаньнепапулярны дамэн у Швэцыі
Абмежаваньні рэгістрацыівольная рэгістрацыя дамэнаў другога ўзроўню; умовы рэгістрацыі дамэнаў трэцяга ўзроўню вар’ююцца ў залежнасьці ад дамэнаў другога ўзроўню
Структурадапушчаецца рэгістрацыя дамэнаў другога ўзроўню, а таксама трэцяга ўзроўню ў некаторых дамэнах другога ўзроўню, уключаючы дамэны лэнаў
Разьвязаньне спрэчакПравілы разьвязаньня спрэчак
Вэб-старонкаNIC-SE

Да красавіка 2003 году правілы рэгістрацыі ў дамэне .se былі вельмі строгімі і абмяжоўвалі вольную рэгістрацыю. Права зарэгістраваць дамэн падавалася толькі арганізацыям, што дзеюць на сусьветным узроўні, і імя дамэну пры гэтым павінна было адпавядаць афіцыйнаму назову арганізацыі. Кампаніі ня мелі права рэгістраваць асобныя дамэны адмыслова для сваіх прадуктаў, нават калі апошнія зьяўляліся зарэгістраванымі гандлёвымі маркамі.

Прыватныя асобы мелі права зарэгістраваць усяго толькі адзін дамэн у дамэне другога ўзроўню .pp.se (па-ангельску: pp, private person — прыватная асоба). Кампаніі, зарэгістраваныя толькі ў адным лэне Швэцыі, мелі права рэгістраваць дамэн толькі ў адпаведным дамэне другога ўзроўню .код лена.se. Такія строгія правілы прывялі да папулярызацыі альтэрнатыўных дамэнаў першага ўзроўню — .nu і .com.

Новыя правілы дазволілі арганізацыям і прыватным асобам рэгістраваць неабмежаваную колькасьць любых дамэнаў зь невялікімі абмежаваньнямі. У кастрычніку 2003 г. NIC-SE пачаў рэгістрацыю дамэнаў, імёны якіх могуць уключаць літары å, ä, ö, ü і é.

Вонкавыя спасылкі