10-я армія (Нямецкая імпэрыя)

Вайсковая адзінка

10-я армія (па-нямецку: 10. Armee / Armeeoberkommando 10 / A.O.K. 10) — вайсковае аб’яднаньне армейскага ўзроўню імпэрскай Нямецкай арміі падчас Першай сусьветнай вайны. Удзельнічала толькі ў баявых дзеяньнях на Ўсходнім фронце (1915—1919).

10-я армія
10. Armee

Сьцяг штабу арміі (1871—1918)
Гады існаваньня1915—1919
КраінаНямецкая імпэрыя Нямеччына
ПадпарадкаваньнеГенэральны штаб Нямецкай імпэрыі
Уваходзіць у Райхсгэер
Тып Пяхота
ФункцыяПалявая армія
Удзел у
Вядомыя камандзіры

Мінуўшчына

Была сфармаваная 26 студзеня 1915 року ў Кёльне. Пасьля перадысьлякацыі на Ўсходні фронт узяла ўдзел у другой бітве на Мазурскіх азёрах (9—22 лютага 1915), у наступе на расейцаў улетку-ўвосені, пасьля адбіла расейскі наступ на возеры Нарач у сакавіку 1916 року.

У ліпені 1916 року ўвайшла ў склад групы арміяў Айхгорна. Пасьля бальшавіцкага перавароту ў Расеі і спыненьня баявых дзеяньняў большасьць нямецкіх сілаў была перакінутая на Заходні фронт, а 10-я армія ў складзе некалькіх дывізіяў акупавала тэрыторыю сучаснай Беларусі ад летувіскай мяжы да паўночнай Украіны. Штаб 10-й арміі, якія першапачаткова знаходзіўся ў Марграбаве (6 сакавіка — 8 жніўня 1915), пасьля ў Вільні (29 верасьня 1915 — 12 чэрвеня 1918), разьмясьціўся ў Менску. Армія заставалася на акупаваных тэрыторыях Польшчы й Беларусі да пачатку 1919 року, пакуль не была выведзеная ў Нямеччыну і расфармаваная[1].

Выдавала газэту «Zeitung der 10. Armee» (бел. Газэта 10-й арміі)[2][3].

Камандуючыя

Сьпіс камандуючых 10-й арміі[4]
Пачатак тэрмінуКамандуючыПапярэдняя пасадаНаступная пасада
26 студзеня 1915Генэрал-палкоўнік Гэрман фон АйхгорнІнспэктарат VII арміі
(VII. Armee-Inspektion)
Група арміяў Айхгорна
адначасна з 30 ліпеня 1916
18 сьнежня 1917Генэрал-фэльдмаршал Герман фон Айхгорн
5 сакавіка 1918Генэрал ад інфантэрыі Эрых фон ФалькенгайнГрупа арміяў FУ адстаўцы

Глядзіце таксама

  • 10-я армія (Трэці райх)
  • Вялікае адступленьне

Крыніцы

Літаратура

  •  Cron, Hermann Imperial German Army 1914–18: Organisation, Structure, Orders-of-Battle [first published: 1937]. — Helion & Co, 2002. — ISBN 1-874622-70-1

Вонкавыя спасылкі