7,7×58 мм Арысака

7,7×58 мм Арысака (7,7 японскі) — бясфлянцавы вінтовачны, унітарны набой, распрацаваны для вінтоўкі Арысака Тып 99 падчас Другой сусьветнай вайны з мэтай замены маральна састарэлых патронаў 6,5×50 мм Арысака. Рашэнне аб замене было прынята пасьля аналізу ваеннага досьведу, атрыманага Японскім імпэратарскім войскам падчас вайны ў Кітаі, калі японцы зразумелі, што патрон .303 British зьяўляецца лепшым за 6,5×50 мм Арысака па эфэктыўнасьці паразы і балістыцы.

7,7×58 мм Арысака

Тып патрона:вінтовачны
Краіна-вытворца:Японская імпэрыя
Тып зброі, дзе выкарыстоўваецца Патрон:вінтоўкі, кулямёты
Гісторыя вытворчасьці:
Час стварэньня:1932
Гады вытворчасьці:1939—1945
Характарыстыкі:
Даўжыня патрона, мм:79,65
Сапраўдны калібр кулі, мм:7,86
Маса кулі, г:11,3
Дыямэтар шыі набойніцы, мм:8,47
Дыямэтар пляча набойніцы, мм:10,87
Дыямэтар асновы набойніцы, мм:11,96
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с:730
Энэргія кулі, Дж:3007

Гэты набой зьяўляецца копіяй брытанскага (выкарыстоўваюцца нават аналягічныя кулі), з той розьніцай што ня мае маральна састарэлай выступкі флянца, якая зьяўляецца сур’ёзнай перашкодай для распрацоўкі аўтаматычнай зброі і набойнікаў. Набой па магутнасьці супаставім з .30-06 Springfield.

У цяперашні час вырабляецца фірмамі Norna і Graf як спартовы патрон.