9×39 мм

Патрон 9×39 мм — сэрыя адмысловых набояў распрацаванях для прымяненьня ў спэцыяльнай зброі. Улучальная мадыфікацыі СП-5, СП-6, ПАБ-9. Першапачаткова сэрыя ўключала ў сябе толькі базавую мадыфікацыю СП-5 і бранябойную СП-6, пазьней быў распрацаваны таньнейшы варыянт ПАБ-9. Патроны гэтых мадыфікацыяў выкарыстоўваюцца ў «Шрубарэз», «Вал», АК-9, ВСК-94, СР-3 «Віхура», ОЦ-14 «Навальніца» і інш.

9×39 мм
Тып патрона:спэцыяльны набой
Краіна-вытворца:СССР
Расея
Тып зброі, дзе выкарыстоўваецца Патрон:бясшумныя аўтаматы, снайпэрскія вінтоўкі б
Вытворца:КСНЗ
Характарыстыкі:
Даўжыня патрона, мм:56,02
Сапраўдны калібр кулі, мм:9,25 (СП-5)
9,26 (СП-6)
Маса кулі, г:16,1 (СП-5)
16,2 (СП-6)
Дыямэтар пляча набойніцы, мм:10,36
Дыямэтар дульца набойніцы, мм:10,14
Маса парахавога зараду, г:0,50 (СП-5)
0,60 (СП-6)
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с:290 (СП-5)
305 (СП-6)

Мадыфікацыі

СП-5

Снайпэрскі набой для вінтоўкі ВСС Шрубарэз. Выраблены з высокай дакладнасьцю, мае кулю масай 16 грам са сталёвым сардэчнікам. Пры стральбе зь вінтоўкі ВСК-94 мае пачатковую хуткасьць 279 м/с. Забясьпечвае паразу мэт, абароненых бронекамізэлькамі 1—2 клясы абароны.

СП-6

Уяўляе сабой бранябойную мадыфікацыю базавага набоя. Уяўляе сабой набой з паўабалонкавай куляй з сардэчнікам з карбіду вальфраму. Маса кулі складае 16,2 граму. Траекторыя кулі некалькі больш стромкая, чым у СП-5 — пры стральбе на максымальныя дыстанцыі патрабуецца карэктоўка прыцэла. Дазваляе ўпэўнена паражаць мэты, абароненыя бронекамізэлькамі да 3 клясы абароны на дыстанцыі да 400 мэтраў і да 4 клясы на дыстанцыі 100 мэтраў, прабіцьцё 8—10 мм сталёвай брані.

ПАБ-9

Набой быў распрацаваны як таньнейшая мадыфікацыя СП-5. Маса кулі некалькі вышэй і складае 17 грам. Мае некалькі меней стромкую траекторыю, чым базавы набой. Пасьля распрацоўкі шырока рэклямаваўся, аднак сэрыйныя закупы былі абмежаваныя толькі некалькімі партыямі. У цяперашні час забароненыя да выкарыстаньня.

НабойСП-5СП-5узСП-6СП-6учПАБ-9СППБП
Тып набояСнайпэрскітэставыБранябойныВучэбныБранябойныснайпэрскіБранябойны
Маса куліда 16,8 грамукаля 16 грамда 17,3 граму
Хуткасьць кулі280—320 м/с280—320 м/с280—320 м/с
Энэргія кулі658,5—860,1 Дж678,1—885,7 Дж

Вонкавыя спасылкі

9×39 ммсховішча мультымэдыйных матэрыялаў