ABBA

швэдзкі музычны квартэт

ABBA — швэдзкі музычны квартэт, названы па першых літарах імёнаў выканаўцаў (Agnetha, Björn, Benny, Anni-Frid). Зьяўляецца адным з найбольш пасьпяховых калектываў за ўсю гісторыю папулярнае музыкі. Зьяўляецца самым вядомым гуртом, які быў створаны ў Скандынавіі. Квартэт займаў першыя месцы ў сусьветных чартах зь сярэдзіны 1970-х да пачатку 1980-х. Яны засталіся ў плэй-лістах радыёстанцыяў, і іх альбомы працягваюць прадавацца па сёньняшні дзень. Запісы гурта па ўсім сьвеце былі прададзеныя тыражом большым за 350 мільёнаў.

ABBA ў 1974 годзе

Яны былі першымі прадстаўнікамі кантынэнтальнае Эўропы, хто заваяваў першыя месцы ў чартах ўсіх вядучых ангельскамоўных краінаў (ЗША, Вялікабрытанія, Канада, Ірляндыя, Аўстралія і Новая Зэляндыя).

Гурт ABBA ўключаны ў Залю славы рок-н-ролу 15 сакавіка 2010 году. 7 траўня 2013 году ў Стакгольме была адкрытая пастаянная выстава, прысьвечаная гурту.

Фармальна гурт ніколі не распадаўся, але ў 1982 годзе была абвешчана «паўза», якая доўжылася ажно да 2017 году, калі чальцы гурта зноў сабраліся разам, каб працаваць над новым альбомам. Гэты альбом — Voyage пабачыў сьвет у 2021 годзе.

Салісты

Дыскаграфія

  • 1973 — Ring Ring
  • 1974 — Waterloo
  • 1975 — ABBA
  • 1975 — Greatest Hits (зборная кружэлка)
  • 1976 — Arrival
  • 1977 — The Album
  • 1979 — Greatest Hits Vol. 2 (зборнік)
  • 1979 — Voulez-Vous
  • 1980 — Gracias Por La Música (зборнік на гішпанскай мове)
  • 1980 — Super Trouper
  • 1981 — The Visitors (гэта быў першы ў сьвеце камэрцыйны Audio CD)
  • 1982 — The Singles: The First Ten Years (зборная кружэлка на двух дысках)
  • 1986 — ABBA Live (канцэртны альбом)
  • 1992 — ABBA Gold: Greatest Hits (зборнік)
  • 1992 — ABBA Oro: Grandes Éxitos (зборнік на гішпанскай мове)
  • 1993 — More ABBA Gold: More ABBA Hits (зборны кампакт-дыск)
  • 1993 — Mas Oro — Mas Exitos (зборнік на гішпанскай мове)
  • 1994 — Thank You for the Music (кніжка-каробка з 4 кампакт-дыскаў)
  • 1999 — Singles Collection 1972—1982 (каробка з 27 кампакт-сынглаў)
  • 1999 — Oro/Grandes Exitos (зборнік на гішпанскай мове)
  • 2001 — The Definitive Collection (зборнік на 2 кампакт-дысках)
  • 2005 — The Complete Studio Recordings (каробка з 9 кампакт-дыскаў і 2 відэадыскаў)
  • 2008 — The Albums (каробка з 9 кампакт-дыскаў: 8 студыйных альбомаў з арыгінальным трэк-лістом + 1 дыск з бонусамі)
  • 2021 — Voyage