AGM-65 Maverick

AGM-65 Maverick (па-ангельску: Maverick — «валацуга») — амэрыканская тактычная ракета клясы «паветра-паверхня».

AGM-65 Maverick

AGM-65
ТыпТактычная ракета клясы Паветра-паверхня
Краіна паходжаньняЗША
Гісторыя выкарыстаньня
ВойныВайна ў Пэрсыдзкім заліве
Гісторыя вытворчасьці
ВытворцаHughes Aircraft
Кошт адзінкі180 000$
Вытворчасьць1972—1999
Адзінак створанабольш за 75 000
МадыфікацыіAGM-65A/B/H
AGM-65D
AGM-65E/E2
AGM-65F/F2/G/G2
AGM-65J/JX/K
Характарыстыкі
Вага209—304 кг
Даўжыня2,5 м
Дыямэтар305 мм

РухавікThiokol TX-481
Размах крылаў719 мм
Практычная далёкасьць28 км
Хуткасьць0,93 М (1150 км/г)
Дакладнасьць1,5 м (мадэль A)
Самалёт-штурмавік A-10 Thunderbolt II запускае ракету AGM-65

Прызначаная для апэратыўнага нанясеньня высокадакладных удараў па суперніку. Ракета дазваляе зьнішчаць добра браняваныя і рухаючыяся мэты ва ўмовах гарадзкой забудовы.

У 1991 годзе актыўна выкарыстоўваліся амэрыканцамі ў вайне з Іракам.

Баявое ўжываньне

AGM-65 шырока выкарыстоўваўся ВПС ЗША падчас апэрацыяў «Бура ў пустэльні» — па мэтах было выпушчана больш за 5000 ракет варыянтаў AGM-65B/D/G, у асноўным з штурмавікоў A-10A.

Старт ракеты AGM-65 з самалёта F-20