Barrett M90

Вінтоўка Barrett M90 (M90) была распрацаваная амэрыканскай кампаніяй Barrett Firearms да 1990 году ў якасьці прасьцейшай, кампактнай, дакладнай, і што немалаважна — таньнейшай альтэрнатывы самай вядомай вінтоўцы гэтай жа фірмы — самазараднай Barrett M82A1. Ужываньне ручнога перанабіваньня замест аўтаматыкі дазволіла спрасьціць вінтоўку, нерухомы ствол палепшыў дакладнасьць і кучнасьць стральбы, а кампаноўка буллпап дазволіла паменшыць габарыты зброі пры захаваньні той жа даўжыні ствала і эфэктыўнай далёкасьці стральбы. У 1995 годзе вінтоўка была мадэрнізаваная. Выпуск мадэлі М90 быў спынены, ёй на замену прыйшла палепшаная вінтоўка Barrett М95.

Barrett M90

Barrett M90 з адсаедзінённым набоям
ТыпСнайпэрская вінтоўка
Краіна паходжаньняСьцяг ЗША ЗША
Гісторыя вытворчасьці
Дата стварэньня1990 год
ВытворцаBarrett Firearms Manufacturing
Характарыстыкі
Вага10.20 кг
Даўжыня1143 мм
Даўжыня ствала737 мм

Патрон.50 BMG
Прыцэльная
далёкасьць
1800 м
Від боясілкаваньняскрынчаты набойнік на 5 патронаў
Прыцэлаптычны

Вінтоўка М90 — гэта набойнікавая зброя з ручным перанабіваньнем, падоўжаная сьлізгальнай паваротнай засаўкай, пабудаваная па кампаноўцы буллпап. Затыльнік прыклада ўсталяваны непасрэдна на ствольную скрынку, пісталетнае дзяржаньне са спускавым кручком разьмешчаныя перад прымачом для набойніка. Замыканьне ствала — паваротнай засаўкай, на 3 баявых упора, дзяржаньне набіваньня — справа на зброі. Ствольная скрынка выкананая з двух раздымных палоў (верхняй і ніжняй), штампаваных зь ліставай сталі і злучаных папярочнымі штыфтамі. Да ніжняй паловы ствольнай скрынкі мацуецца пісталетнае дзяржаньне і складвальныя сошкі, да верхняй — мацаваньні для аптычнага прыцэла. Адкрытых прыцэльных прынадаў няма. Ствол масіўны, з падоўжнымі долами для палягчэньня і палепшанага астуджэньня, абсталяваны эфэктыўным дульным тормазам для памяншэньня аддачы.

Вонкавыя спасылкі