SIG-Sauer P220

SIG-Sauer P220 — пісталет вытворчасьці швайцарскай кампаніі Schweizerische Industrie Gesellschaft.

SIG-Sauer P220

SIG-Sauer P220
Тыппісталет
Краіна паходжаньняШвайцарыя
Гісторыя вытворчасьці
ВытворцаSchweizerische Industrie Gesellschaft
Характарыстыкі
Вага730—735 г
Даўжыня198 мм
Даўжыня ствала112 мм

Патрон9×19 мм Пара
Від боясілкаваньнянабойнік на 7—10 набояў
Прыцэладкрыты

Распрацоўка новага вайсковага пісталета для Швайцарскага войска на замену вельмі якаснаму, але і вельмі дарагому і маральна састарэламу пісталету SIG P210 была пачатая ў пачатку 1970-х гадоў. Паводле патрабаваньняў войска, новы пісталет павінен быў валодаць традыцыйнай для швэйцарскай зброі высокай надзейнасьцю і дакладнасьцю стральбы, невялікай масай, самаўзводным ударна-спускавым мэханізмам, і, што немалаважна, умераным коштам. Вядомая швайцарская кампанія SIG распрацавала такі пісталет, і ў сярэдзіне 1970-х ён быў прыняты на ўзбраеньне пад пазначэньнем Pistole 75. Пісталет, несумнеўна, меў вялікі экспартны патэнцыял, але ў сілу цьвёрдых абмежаваньняў, накладзеных швайцарскім заканадаўствам, яго экспарт быў абмежаваны. Таму кампанія SIG уступіла ў альянс з вядомым нямецкім вытворцам зброі, кампаніяй J. P. Sauer & Sohns, што дазволіла наладзіць выпуск пісталетаў, якія атрымалі камэрцыйнае пазначэньне SIG-Sauer P220. З 1981 года быў прыняты на ўзбраеньне ў арміі і паліцыі Японіі, Аўстрыі, Францыі і шэрагу іншых краін. З 1977 году паступіў на рынак ЗША кампаніямі «FN Browning» і «Hawes National Corp. of Van Nuys». У ЗША пісталеты SIG — Sauer P220 пастаўляліся пад патроны 9×19 мм Парабэлум, .38 Super і .45 ACP.

Зьвесткі для розных мадэляў

Калібр9 мм7,65 мм0.450.380.22
Маса без набойніка (г)730765730750785
Маса пустога набойніка (г)8080707095
Даўжыня (мм)198198198198198
Даўжыня ствала (мм)112112112112112
Даўжыня прыцэльнай лініі (мм)160160160160160
Пачатковая хуткасьць кулі (м/с)345365245355295
Практычная хуткастрэльнасьць (стр./хвіл)4040404040
Ёмістасьць набойніка (наб.)997910

Вонкавыя спасылкі

SIG-Sauer P220сховішча мультымэдыйных матэрыялаў