VK1602 Leopard

нямецкі лёгкі танк

VK 1602 «Leopard» (Gefechts Aufklarer Versuchskraftfahrzeug 1602) — экспэрымэнтальны выведвальны нямецкі танк часоў Другой сусьветнай вайны.

VK1602 Leopard
Тып танка:лёгкі танк
Краіна-вытворца:Трэці Райх
Павозка (экіпаж), чал.:4 чалавекі
Гісторыя:
Гісторыя вытворчасьці:
Час стварэньня:1942
Усяго выраблена:1 (ці 2 па розных зьвестках)
Памеры:
Маса, т:26
Даўжыня, мм:6450
Шырыня, м:3270
Вышыня, м:2800
Браня:
Лоб корпусу, мм:60
Борт корпусу, мм:20
Карма корпусу, мм:20
Дах корпусу, мм:10
Дно корпусу, мм:6—10
Лоб вежы, мм:80
Борт вежы, мм:60
Карма вежы, мм:14,5 / 22°
Дах вежы, мм:10
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр:50 мм KwK 39
Тып гарматы:наразная
Боекамплект гарматы:50
Вэртыкальны нахіл:−9,5…+20
Прыцэл:тэлескапічны T.Z.F.4
Кулямёт:1 × 7,92-мм MG-34
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Тып рухавіка:12-цыліндравы карбюратарны
Магутнасьць рухавіка, к.с.:550
Хуткасьць па шашы, км/г:60
Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г:50
Тып падвескі:індывідуальная на ліставых рысорах
Удзельны ціск на грунт, кг/см²:0,58
Выявы ў Вікісховішчы

Унікальны ў сваім родзе танк для вядзеньня выведкі боем. Ствараўся як замена PzKpfw II Ausf.L «Luchs» і як далейшае разьвіцьцё ідэі выведвальнага танка тыпу PzKpfw II Ausf.J (VK1601). Машына распрацоўвалася пад відавочным уплывам танка «Пантэра». Патрабавалася распрацаваць выведвальны хуткаходны танк, здольны весьці выведку ў цяжкіх баявых умовах. Таму, у адрозьненьне ад PzKpfw II Ausf.L і Ausf.J, «Леапарду» нарасьцілі браню, у шкоду хадавым якасьцям. Першыя спэцыфікацыі на распрацоўку выведвальнага танка выдаваліся яшчэ ў 1941 годзе, але канчаткова тэхнічнае заданьне было выдадзена ў 1942 годзе фірмам MIAG і Daimler-Benz. Праграмай было прадугледжана стварэньне 105 машын з красавіка па сьнежань 1943 году і яшчэ 150 машын да сярэдзіны 1944 году, але праект быў закрыты на карысьць «Пантэры», паколькі «Леапард» ужо ня мог змагацца з асноўным танкам суперніка (Т-34) і экспэрымэнтальны ўзор быў здадзены на злом. Баявую вежу распрацаваную для «Леапарда» пазьней выкарыстоўвалі ў бронеаўтамабілі Sd.Kfz.234/2 Puma.

Вонкавыя спасылкі