Іван Георгіевіч Арэстаў

вучоны ў галіне ветэрынарыі

Іван Георгіевіч Арэ́стаў[1] (руск.: Иван Георгиевич Арестов; 18 сакавіка 1928 — 2002[2]) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарнай таксікалогіі, доктар ветэрынарных навук (1979), прафесар (1981).

Іван Георгіевіч Арэстаў
Дата нараджэння18 сакавіка 1928(1928-03-18)
Месца нараджэння
Дата смерці2002(2002)
Грамадзянства СССР,  Беларусь
Род дзейнасцінавуковец
Навуковая сфераветэрынарыя
Месца працыВаўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж, Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны
Навуковая ступеньдоктар ветэрынарных навук
Навуковае званнепрафесар
Альма-матарВіцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны

Біяграфія

Нарадзіўся 18 сакавіка 1928 года ў вёсцы Каралеўшчына Калінінскай вобласці РСФСР (зараз у Цвярской вобласці Расіі).

У 1952 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Працаваў ветэрынарным урачом у Гродзенскай вобласці[2]. У 1953—1962 гадах на пасадзе дырэктара Ваўкавыскага зоаветэрынарнага тэхнікума. У 1963 годзе паступіў у аспірантуру пры кафедры фармакалогіі і таксікалогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута[2]. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Изучение токсичности и эффективности хлорофоса и трихлорметафоса-3 при гематопинозе и аскаридозе свиней»[2] і пачаў працу на кафедры клінічнай дыягностыкі. З 1973 года на пасадзе загадчыка кафедры фармакалогіі і таксікалогіі, з кастрычніка 1977 года — дацэнт кафедры ўнутраных незаразных хвароб[2]. У 1979 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Влияние диброма, хлорофоса, тролена и байтекса на организм животных». З красавіка 1989 года да 1996 года І. Г. Арэстаў зноў на пасадзе загадчыка кафедры фармакалогіі і таксікалогіі ВДАВМ[2].

Памёр у 2002 годзе.

Навуковая дзейнасць

І. Г. Арэставу належаць навуковыя працы па фармакалогіі і таксікалогіі фосфарарганічных злучэнняў. Займаўся вывучэннем ферментных прэпаратаў, пытаннямі іх выкарыстання ў мэтах прафілактыкі хвароб і павышэння прадукцыйнасці сельскагаспадарчых жывёл. Таксама вывучаў некаторых паразітаў свіней і распрацоўваў метады барацьбы з імі.

Аўтар 132 навуковых прац, 3 манаграфій і 3 падручнікаў[2]. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 3 кандыдацкія дысертацыі[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Оздоровление свиноводческих комлексов от гельминтов // Ветеринария, 1972, № 7 (у сааўтарстве).
  • Ветеринарная токсикология: учебник для с.-х. вузов по спец. «Вет.медицина» / И. Г. Арестов, Н. Г. Толкач. — Минск: Ураджай, 2000. — 342 с.: ил.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі