Аляксандр Махноўскі
Аляксандр (Алесь) Махноўскі (24 верасня 1902, Дзвінск — 19 кастрычніка 1967) — беларускі настаўнік, грамадскі дзеяч.
Аляксандр Махноўскі | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | настаўнік, грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 24 верасня 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 кастрычніка 1967 (65 гадоў) |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
![]() | |
![]() |
Біяграфія
Нарадзіўся 24 верасня 1902 года ў беларускай інтэлігенцкай сям’і ў Дзвінску. Ягоны бацька Сцяпан Махноўскі быў настаўнікам у Дзвінскім павеце. У час Першай сусветнай вайны сям’я Махноўскіх была эвакуаваная ў глыб Расіі, у горад Курск. Там малады Аляксандр атрымаў сярэднюю асвету.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/20/%D0%94%D0%B7%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%96%D0%BD%D1%96%D1%86%D1%8B%D1%8F%D1%82%D1%8B%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%B3%D1%80%D1%83%D0%BF%D0%B0_%D0%BF%D0%B0_%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D1%80%D1%8B%D1%85%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%86%D1%8B_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85_%D0%B2%D0%B5%D1%87%D0%B0%D1%80%D0%BE%D1%9E_%D1%83_1922.jpg/220px-%D0%94%D0%B7%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%96%D0%BD%D1%96%D1%86%D1%8B%D1%8F%D1%82%D1%8B%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%B3%D1%80%D1%83%D0%BF%D0%B0_%D0%BF%D0%B0_%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D1%80%D1%8B%D1%85%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%86%D1%8B_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85_%D0%B2%D0%B5%D1%87%D0%B0%D1%80%D0%BE%D1%9E_%D1%83_1922.jpg)
Пасля вайны Махноўскія вярнуліся ў Дзвінск, дзе мелі сваю маёмасць. Тут Аляксандр скончыў Беларускія настаўніцкія курсы і ў 1923 годзе атрымаў атэстат першага выпуску Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі. Яшчэ будучы студэнтам настаўніцкіх курсаў і вучнем апошняга класа гімназіі, Аляксандр Махноўскі шмат дапамог у арганізацыі гэтых навучальных устаноў, прыцягнуўшы маладых дзвінчукоў. Тады ж быў тут арганізаваны тэатр і беларускае таварыства «Беларуская Хата».
У восень 1923 года Аляксандр Махноўскі, разам са сваёй жонкай Антанінай, таксама настаўніцай, выехаў на працу ў беларускую вёску, заняўшы становішча кіраўніка Пустыніскай 6-класнай школы. Пазней, аж да 1939 года ён працаваў у Прыдруйшчыне. У 1940—1941 годзе ён займаў становішча кіраўніка няпоўнай сярэдняй школы ў Ілукшчыне. Шмат дапамагаў бяднейшым вучням матэрыяльна, стварыўшы адмысловы фонд дапамогі. З’яўляўся прадстаўніком беларускага настаўніцтва ў Дзвінскай павятовай управе.
У час нямецкай акупацыі, у 1942—1944 гг. Махноўскі займаў становішча інспектара беларускіх школаў у Дзвінскім, Люцынскім і Ілукштанскім паветах, значна пашырыўшы беларускую школьную сетку, а таксама скамплектаваўшы найвялікшы лік настаўнікаў.
Увосень 1944 г. Аляксандр Махноўскі з сям’ёй падаўся на Захад. Пад Брэгенцам (Аўстрыя) трагічна загінуў яго адзіны сын. У 1949 г. прыехаў у ЗША. Тут ён адразу далучыўся да беларускай грамады, гуртуючы прыбылых сюды землякоў. Ён не забываўся таксама і тых. Дапамагаў беларускім сябрам, што засталіся ў Еўропе, прыехаць у Амерыку і, як мог, стараўся наладзіць ім тут прыпынак.
Напружаная фізічная праца і розныя клопаты зламалі яго, і на доўгі час ён мусіў адысці ад грамады і грамадскай працы. На заканчэнне свайго жыцця ён перанёс дзве цяжкія аперацыі, праляжаўшы тры месяцы ў шпіталі. Памёр 19 кастрычніка 1967 г. Пахаваны на беларускіх могілках ў Іст-Брансвіку.
Зноскі
Спасылкі
- Крывіцкія руны : вып. II. беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад.. прад.м., камент. М. Казлоўскага. С. Панізьніка. — Мн.: Кнігазбор, 2017. — 452 с. — ISBN 978-985-7180-05-9.