Антоній Абрамсперг

Антоній Абрамсперг (польск.: Antoni Abramsperg (Abrahamsberg), лац.: Antonius Abramsperg (Abrahamsberg); 16 лістапада 1743, Славенія29 мая 1809, Полацк[1]) – святар і педагог.

Антоній Абрамсперг
польск.: Antoni Abramsperg (Abrahamsberg), лац.: Antonius Abramsperg (Abrahamsberg)
Род дзейнасцісвятар, педагог
Дата нараджэння16 лістапада 1743(1743-11-16)
Месца нараджэння
Дата смерці29 мая 1809(1809-05-29) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца працы

Уступіў у Таварыства Ісуса 8 жніўня 1772 г. у Ломжы[1]. Пасля скасавання ордэна папскім брэвэ Dominus ac Redemptor быў адным з першых езуітаў з былых Літоўскай і Мазавецкай правінцый Таварыства, які пераехаў на Беларусь[2]. Прафесар нямецкай і французскай моў у Полацкім езуіцкім калегіуме (1776–1777). Выкладаў матэматыку, нямецкую і французскую мовы ў Мсціславе (1783), Віцебску (1784–1785), Дынабургу (1785–1786)[1].

У 1785–1786 гг. браў удзел дзейнасці у камісіі на чале з Францішкам Караў, якая распрацавала новы «План вучэбных заняткаў» (Ratio Studiorum) для езуіцкіх навучальных устаноў. У выніку школьнай рэформы быў пашыраны аб’ём выкладання дакладных навук і сучасных моў[3].

Прафесар архітэктуры ў Мсціславе (1787–1790), мовы ў Магілёве (1791–1792) і Дынабургу (1792–1796)[1], маральнай тэалогіі ў Полацку (1796–1797, 1798–1799)[4]. Працуючы з 1796 па 1809 гг.[1] бібліятэкарам у Полацкім езуіцкім калегіуме, зрабіў значны ўнёсак у працу бібліятэкі[5].

Зноскі

Літаратура

  • Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — 427 с.
  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.