Белакудранік чорны

від раслін

Белаку́дранік чорны[3][4], Чорная шапка[5] (Ballota nigra) — від кветкавых раслін з роду Белакудранік (Ballota) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Белакудранік чорны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ballota nigra L., 1753

Сінонімы
  • Ballota borealis Schweigg.
  • Ballota foetida Lam.
  • Ballota longicalyx Klokov
  • Ballota nigra ssp. foetida (Lam.) Hayek

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32456
NCBI  194200
EOL  579636
GRIN  t:104824
IPNI  444976-1
TPL  kew-19633

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—125 см з кароткім карэнішчам. Сцябло простае або галінастае, шурпатае, апушанае. Лісце пілаватае па краі, на чаранках. Кветкі дробныя, брудна-ружовага колеру, з непрыемным пахам, на кароткіх кветаносах у пазушных паўпарасоніках. Плод — чатырохарэшак.

Лекавая і меданосная расліна.

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Азіі і на Каўказе. Растуць у садах і парках, каля жылля, дарог, на берагавых схілах і ў засмечаных месцах.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі