Шматгадовыя расліны
Шматгадовая расліна, мнагалетняя расліна — расліна, якая жыве больш за два гады.
У батанічнай літаратуры шматгадовая расліна пазначаецца сімвалам Юпітэра ( ).
Травяністымі мнагалетнікамі называюць шматгадовыя расліны, надземныя часткі якіх не дранцвеюць, як гэта адбываецца ў дрэў і хмызнякоў, а дравяністымі мнагалетнікамі ўсе астатнія расліны. Тэрмін «шматгадовая расліна» часцей за ўсё ўжываюць менавіта да травяністых мнагалетнікаў, бо дрэвы і хмызнякі заўсёды шматгадовыя.
У травяністых мнагалетніх раслін на зіму адміраюць толькі надземныя органы, а падземныя (карэнішчы, клубні, цыбуліны) захоўваюцца. Вясной з пупышак, размешчаных на падземных органах, пачынаюць развівацца надземныя парасткі (напрыклад, дзьмухавец, цюльпан, касач, бульба).
Гл. таксама
Літаратура
- Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / В. М. Ціхаміраў [і інш.]; пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 199 с.: іл. ISBN 978-985-03-1340-9.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)