Вуліца Свярдлова (Мінск)

вуліца ў Мінску

Вуліца Свярдлова — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска. Названа ў гонар Якава Свярдлова, расійскага дзяржаўнага дзеяча, старшыні Усерасійскага цэнтральнага выканаўчага камітэта, аднаго з арганізатараў разгону Усерасійскага ўстаноўчага сходу, расказачвання, чырвонага тэрору.

Вуліца Свярдлова
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
КраінаБеларусь
ГорадМінск
РаёнЛенінскі
Кастрычніцкі
Працягласць1,6 км[1]
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Леніна
Тралейбусныя маршруты3, 6, 16, 20, 30
Аўтобусныя маршруты79, 81э, 102, 123
Назва ў гонарЯкава Свярдлова
Навучальныя ўстановыБеларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
ПаркіМіхайлаўскі сквер
Паштовы індэкс220006 і 220030
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размяшчэнне

Пачынаецца ад перасячэння з праспектам Незалежнасці, перасякае вуліцы Ленінградскую, Карла Маркса, Кірава, Ульянаўскую, Бабруйскую і пасля скрыжавання з вуліцай Аранскай пераходзіць у вуліцу Маякоўскага. Працягласць — 1,6 км.

Гісторыя

Да 1922 года называлася Каломенская[2], у 19191920 гадах — Ігуменская[3], з 1945 года — Свярдлова[4].

Забудова

Няцотны бок

Будынкі № 3 і 5
Пасля Вялікай Айчыннай вайны на месцы абшчыны сясцёр міласэрнасці па праекце архітэктара Р. Гегарта ўзведзены чатырохпавярховы будынак. у якім цяпер знаходзяцца Мінскі абласны суд і прыёмная Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[6].
Будынак № 7
Фантан каля БДТУ

На рагу з вул. Ульянаўскай невялікі сквер з фантанам.

  • № 11 (Ульянаўская № 33) — Інтэрнат № 2 БДТУ.
  • № 13 (Ульянаўская № 35) — корпус БДТУ № 1.
  • № 13а — карпусы БДТУ № 3 і № 4
  • № 17 — корпус БДТУ № 2.
  • № 19а — корпус БДТУ № 5.
  • № 19 — Інтэрнат № 4 БДТУ.
  • № 21 — Інтэрнат № 5 БДТУ.

Цотны бок

Зноскі

Спасылкі