Праспект Незалежнасці (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь

Праспект Незалежнасці — галоўная магістраль Мінска, вядзе ад яго цэнтра на паўночны ўсход. Даўжыня праспекта — каля 15 км.

Праспект Незалежнасці
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
КраінаБеларусь
ГорадМінск
Працягласцькаля 15 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Леніна,
Кастрычніцкая,
Купалаўская,
Плошча Перамогі,
Плошча Якуба Коласа,
Акадэмія навук,
Парк Чалюскінцаў,
Маскоўская,
Усход,
Барысаўскі тракт,
Уручча
Назва ў гонарНезалежнасць
Забудова

81 - Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

116 - Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Паштовы індэкс220050
На карце Мінска
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Галоўная магістральная вуліца Мінска, пракладзеная яшчэ ў сярэдзіне XVI стагоддзя, як участак Маскоўска-Венскага паштовага тракту, была перапланавана пры З. Я. Карнееве (першы грамадзянскі губернатар Мінска і Мінскай губерні) і названая ў яго гонар Захар’еўскай.

Пазней яна была пераназвана ў Савецкую.

Праспект таксама ўключаў Барысаўскі тракт (у 1937 пераназваны ў Пушкінскую вуліцу). Падчас акупацыі назва была Хаўптштрасэ.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны горад быў моцна разбураны (напрыклад, на вуліцы Савецкай ацалелі толькі 10 дамоў). Было прынята рашэнне аб карэннай рэканструкцыі горада, у тым ліку да 1952 года быў спраектаваны праспект Сталіна, які праходзіў па больш шырокай і выпрастаннай трасе. У 1961 г. ён быў перайменаваны ў Ленінскі праспект.

У 1991 годзе пасля атрымання незалежнасці праспект быў пераназваны ў праспект Францыска Скарыны, у 2005 годзе — у праспект Незалежнасці.

Забудова

Па характары планіроўкі і забудовы праспект Незалежнасці дзеліцца на 3 часткі:

  • 1-я (цэнтральная) — ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі;
  • 2-я — ад плошчы Перамогі да плошчы Калініна;
  • 3-я — ад плошчы Калініна да ўезду ў горад з боку Маскоўскай шашы.

1-ая частка

1-ю частку, даўжыня якой каля 3 км, адкрываюць два будынкі: атэль «Мінск» — злева і Мінскі паштамт — справа. У гэтай частцы шырыня праспекта — 48 м. Суадносіны вышыні будынкаў і шырыні праспекта — 1:2, якія ствараюць уражанне прасторы, святла і некаторай параднасці, ствараюць цэласны характар забудовы. Тут усе будынкі ўзяты пад адзін карніз. Праспект добра ўпісаны ў прыроднае асяроддзе ракі Свіслач.

Будаўніцтва на цэнтральным участку праспекта Незалежнасці вялося ў дзве чаргі:

  • 19401950-я гады — ад плошчы Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы;
  • 1950—1960-я гады — ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі.

Забудовай кіравалі архітэктары М. Паруснікаў і М. Баршч.

Пры будаўніцтве большасці жылых дамоў, размешчаных на гэтай частцы праспекта, выкарыстана адна серыя тыпавых секцый № 7 (распрацоўка маскоўскага інстытута «Горстройпроект», архітэктар З. Кавікаў), з прычыны чаго дасягнута мастацкае адзінства забудовы.

Галоўны корпус БДУ
Праспект Незалежнасці ад вуліцы Валадарскага
Дом № 22
Дом № 23

2-я частка

На ўчастку праспекта Незалежнасці ад плошчы Перамогі да плошчы Калініна разам з даваеннымі будынкамі (19371941 гады, архітэктары А. Брэгман, Г. Якушка) узведзены новыя жылыя будынкі (19521958 гады, архітэктары М. Баршч, Л. Аранаускас, А. Духан, С. Баткоўскі, Н. Макляцова, Н. Шпігельман). Вядучую ролю на гэтым участку і ў структуры горада адыгрывае плошча Якуба Коласа[2]

Дом № 52
Інтэрнат № 4 БНТУ
Дом № 80
  • № 80 — жылы дом з крамай «Кветкі»[d] (архітэктары С. Мусінскі, Г. Сысоеў)[3].
  • № 81 — будынак Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1953 год, архітэктар Я. Шапіра)[2].
Дамы № 87, 89/1

3-я частка

Былы рэстаран «Свіцязь»
Навучальна-лабараторны корпус № 4 БДАТУ
Будынак НДІ сродкаў аўтаматызацыі[d] і гандлёвы цэнтр «Аляксандраў Пасаж»

Плошчы

На ўсім працягу праспекта Незалежнасці размешчана некалькі плошчаў (упарадкаваны па размяшчэнню з усходу на захад):

Характэрныя будынкі і збудаванні

Глядзіце Славутасці Мінска

Будынак КДБ РБ

Грамадскі транспарт

Практычна ўздоўж усёй працягласці праспекта Незалежнасці праходзіць Маскоўская лінія Мінскага метрапалітэна, а таксама на большай яго частцы — аўтобусны маршрут № 100.

Нефармальныя тапонімы праспекта

Месца пад домам 16 нефармальна называюць месцам "пад гадзіннікам", кафэ "Світанак" (д.23, зараз не існуе) атрымала ад мінчан мянушку "памыйніца", падземны пераход паміж Нацыянальным банкам і ГУМам празвалі "трубой", адлегласць ад вул. Энгельса да вул. Леніна назвалі "цэнтр", а адлегласць ад Белдзяржцырка да плошчы Перамогі "стомятроўка[5]".

Галерэя

Зноскі

Літаратура

Спасылкі