Вікторыя Леанідаўна Чаўлытка

беларуская актрыса

Вікторыя Леанідаўна Чаўлытка (5 кастрычніка 1982, Маладзечна) — беларуская тэатральная актрыса[1].

Вікторыя Леанідаўна Чаўлытка
Дата нараджэння5 кастрычніка 1982(1982-10-05) (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесіяактрыса

Біяграфія

Нарадзілася 5 кастрычніка 1982 года ў Маладзечне[1].

У 2004 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс заслужанага артыста БССР У. А. Мішчанчука)[1].

З 2002 па 2004 год працавала ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага. У Купалаўскім тэатры з 2004 года[1].

Ролі ў Купалаўскім тэатры

  • Ганна Мартынаўна Змяюкіна («Вяселле» паводле А. Чэхава);
  • Бежанка («Не мой» паводле А. Адамовіча);
  • Шміт («Офіс» І. Лаўзунд  (ням.));
  • Панна («Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» паводле твораў Ф. У. Радзівіл);
  • Жонка Кума («Ноч на Каляды» паводле М. Гогаля);
  • Ганна («Людзі на балоце» паводле І. Мележа);
  • Гаспадыня («Лістапад. Андэрсен» паводле А. Паповай);
  • Прачка, выканаўца песні «Толькі ты» («Местачковае кабарэ»);
  • Маша («Чайка» А. Чэхава);
  • Выканаўца песні «Смерць п’е не з бакала» («Вельтмайстар акардэон» М. Мермана);
  • Сафія («Шабаны» А. Бахарэвіча);
  • Бэці Дарланж («Школа падаткаплацельшчыкаў» Л. Вернэя  (англ.) і Ж. Бэра  (англ.)).

Зноскі