Маладзечанскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскай вобласці Беларусі

Маладзе́чанскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Маладзечна.

Маладзечанскі раён
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна Беларусь
Уваходзіць уМінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтрМаладзечна
Дата ўтварэння15 студзеня 1940
Старшыня райвыканкамаПавел Валянцінавіч Губко
Афіцыйныя мовыРодная мова: беларуская 73,81 %, руская 23,83 %
Размаўляюць дома: беларуская 41,06 %, руская 54,61 %[1]
Насельніцтва (2013)
136 223 чал.[2] (3-е месца)
Шчыльнасць97,86 чал./км² (1-е месца)
Нацыянальны складбеларусы — 90,03 %,
рускія — 6,76 %,
украінцы — 1,12 %,
іншыя — 2,09 %[1]
Плошча1 392,18[3]
(17-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 321,7 м
Маладзечанскі раён на карце
Паштовыя індэксы222310
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Падзяляецца на 12 сельсаветаў.

Геаграфія

Раён знаходзіцца на паўночным захадзе Мінскай вобласці, мяжуе з Валожынскім, Вілейскім, Мінскім раёнамі Мінскай вобласці, на захадзе — са Смаргонскім раёнам Гродзенскай вобласці.

Клімат умерана кантынентальны.

Паверхня часткова хвалістая. Паўднёвая частка раёна знаходзіцца на Мінскім узвышшы. Найвышэйшая кропка раёна — гара Капланшчына (321,7 м) на мяжы з Валожынскім раёнам (у цэнтры ландшафтнага заказніка «Бортнікі»).

Па тэрыторыі раёна працякае некалькі рэк:

Гісторыя

Раён утвораны 15 студзеня 1940 года на падставе Указа Прэзідыума ВС БССР «Аб утварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР». Цэнтр — горад Маладзечна.

12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 15 сельсаветаў: Беніцкі, Вялікасельскі, Гарадзілаўскі, Заскевіцкі, Лебедзеўскі, Літвенскі, Маркаўскі, Мароськаўскі, Мясоцкі, Насілаўскі, Палачанскі, Раеўшчынскі, Соўлаўскі, Хажоўскі, Хоўхлаўскі.

У перыяд з 1940 па 1960 гады ўваходзіў у склад Вілейскай вобласці (у 1944 годзе вобласць была пераназвана ў Маладзечанскую).

3 жніўня 1954 года ў склад раёна з Ільянскага раёна перададзены вёскі Кутляны і Самалі[4].

20 студзеня 1960 года Маладзечанская вобласць была скасавана, Маладзечанскі раён увайшоў у склад Мінскай вобласці, таксама да раёна далучаны 6 сельсаветаў і гарадскі пасёлак Радашковічы скасаванага Радашковіцкага раёна.

25 снежня 1962 года да Маладзечанскага раёна далучаны 14 сельсаветаў і горад Валожын скасаванага Валожынскага раёна (паўторна ўтвораны 6 студзеня 1965 года).

26 жніўня 1991 года з часткі Красненскага сельсавета ўтвораны Чысцінскі сельсавет.

31 мая 2005 года Маладзечанскі раён і горад Маладзечна аб’яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Маладзечанскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Маладзечне[5].

29 снежня 2009 года Радашковіцкі пассавет як тэрытарыяльная адзінка скасаваны[6]. 28 мая 2013 года скасаваны Граніцкі і Хоўхлаўскі сельсаветы[7].

17 снежня 2020 года начальнік Маладзечанскага РАУС палкоўнік міліцыі Вадзім Сяргеевіч Прыгара дададзены ў санкцыйны спіс Еўрасаюза, Вялікабрытаніі і ЗША за ўдзел у арганізацыі масавых палітычных рэпрэсій і «падрыву дэмакратыі» ў Беларусі[8][9][10][11][12].

4 студзеня 2024 года старшынёй Маладзечанскага райвыканкама стаў Павел Валянцінавіч Губко. Упершыню за многія гады Лукашэнка прызначыў на гэту пасаду ўраджэнца Маладзечанскага раёна.[13][14][15][16]

Дэмаграфія

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва раёна складала 138 375 чал.[1]

Усяго налічваецца 276 населеных пунктаў. Раён падзелены на горад Маладзечна, гарадскі пасёлак Радашковічы і 14 сельсаветаў.

Нацыянальны склад: беларусы — 92,3 %, рускія — 5,2 %, палякі — 0,6 %.

Транспарт

Праз раён праходзяць аўтамабільныя дарогі рэспубліканскага значэння Мінск — Вільнюс, Маладзечна — Вілейка — Мядзел, Маладзечна — Валожын.

Культура

Палац культуры

У раёне знаходзяцца Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». У горадзе штогод праводзіцца больш 30 культурных мерапрыемстваў, у т.л. рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца» і Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі (з 1993).

У 1999, 2006 і 2013 гадах раён стаў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля».[17][18][19]

СМІ

Прэса

Радыё і тэлебачанне

  • Маладзечанскае кабельнае тэлебачанне «МКТВ»
  • Радыё «Маладзечна»

Старшыні райвыканкама

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі