Вінцэнты Іванавіч Казяк

Вінцэнты Іванавіч Казяк (нар. 8 жніўня 1943, Куляшы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Вінцэнты Іванавіч Казяк
Нараджэнне8 жніўня 1943(1943-08-08) (80 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды

Біяграфія

Скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу, Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (вучоны аграном).Працоўную дзейнасць пачаў брыгадзірам паляводчай брыгады калгаса «Шлях камунізму» Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў інструктарам, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Смаргонскага райкама КПБ. Быў намеснікам загадчыка аддзелаарганізацыйна-партыйнай работы, другім сакратаром Гродзенскага абкама КПБ, першым сакратаром Шчучынскага райкама КПБ Гродзенскай вобласці.Займаў пасады старшыні Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў, старшыні Шчучынскага райвыканкама, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь -галоўнага інспектара па Гродзенскай вобласці.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Айчыны ІІІ ступені, трыма медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі