Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

беларуская ўзнагарода

Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.

Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Краіна Беларусь
Тыпганаровая грамата[d]
Каму ўручаеццаграмадзяне і арганізацыі Рэспублікі Беларусь, грамадзяне замежных дзяржаў
Падставы ўзнагароджанняза дасягненні ў дзяржаўнай, вытворчай, сацыяльна-культурнай дзейнасці, умацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь
Дата заснавання31 ліпеня 1996
Статусуручаецца

Гісторыя

Была заснаваная Пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 1996 года №494 «Аб Ганаровай грамаце кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь»[1], у парадак яе прысваення былі ўнесены змены Пастановамі ўрада ад 1997[2] і 2004[3] года. Актуальнае Палажэнне аб Ганаровай грамаце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь дзейнічае з 2009 года[4].

Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджваюцца грамадзяне і арганізацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзяне замежных дзяржаў за дасягненні ў дзяржаўнай, вытворчай, сацыяльна-культурнай дзейнасці, умацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь.

Спіс асоб, узнагароджаных Ганаровай граматай

Асноўная катэгорыя: Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Зноскі