Давід Гарэджа

Давід Гарэджа (груз. დავითგარეჯა, азерб.: Keşikçidağ) — комплекс пячорных манастыроў размешчаны за 60 км на паўднёвы ўсход ад Тбілісі, на грузінска-азербайджанскай мяжы, распасціраецца на 25 км уздоўж паўпустыннага Гарэджыйскага кража. Дзяржаўная мяжа паміж Грузіяй і Азербайджанам падзяляе манастырскі комплекс Давід Гарэджы на дзве часткі.

Манастыр
Давіда-Гарэджыйскі манастырскі комплекс
груз. დავითგარეჯა, азерб.: Keşikçidağ
Пячорныя манастыры Давід Гарэджы
Пячорныя манастыры Давід Гарэджы
41°26′51″ пн. ш. 45°22′35″ у. д.HGЯO
КраінаГрузія і Азербайджан
МесцазнаходжаннеГрузіна-азербайджанская мяжа
КанфесіяГрузінская праваслаўная царква
ЗаснавальнікДавід Гарэджыйскі
Дата заснаванняVI стагоддзе
СтатусДзеючы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Манастырскі комплекс

Комплекс складаецца з прыблізна 20 манастыроў, выдзеўбаных у скалах, і ахоплівае тэрыторыі трох раёнаў Грузіі — Гардабанскага, Сагарэджыйскага і Сігнахскага. Галоўным манастыром лічыцца лаўра св. Давіда, якая знаходзіцца на паўночным схіле гары якая раздзяляе Грузію і Азербайджан. Мяжа праходзіць па вяршыні гары якую грузінскія гісторыкі называюць Удабна, паводле назвы аднаго з манастыроў. Гэты манастыр знаходзіцца на азербайджанскай тэрыторыі — на паўднёвым схіле гары. Акрамя іх на паўднёвым схіле знаходзяцца больш за 100 пячор, якія выкарыстоўваліся манахамі як келлі. Далей за ўсё аддалены ад мяжы манастыр Бетрубані (датуецца XII ст.), які знаходзіцца на адлегласці прыкладна двух кіламетраў ад яе.

У многіх цэрквах і трапезных манастыроў захаваліся фрэскі VIII—XIV ст. з партрэтамі гістарычных асоб, у тым ліку партрэтам царыцы Тамары.

Гісторыя

Самы старажытны манастыр комплексу, лаўра Давіда, заснавана ў пачатку VI ст. сірыйскім манахам Давідам, адным з 13 сірыйскіх айцоў, якія пасяліліся ў прыроднай пячоры Гарэджа. У тым жа VI ст. яго вучні і паслядоўнікі Дадо і Лукіян заснавалі яшчэ два манастыры — Дадо (Дадос Рка) і Натліс-мцэмелі (Іаана Хрысціцеля).

У IX ст. Іларыён Картвелі пабудаваў Прэабражэнскую царкву і трапезную, потым уладкаваную сынам Давіда Будаўніка Дзмітрыем, аўтарам знакамітага песнапення «Ты ёсць лаза вінаградная», якое лічыцца шэдэўрам грузінскай царкоўнай музыкі.

У XI ст. манастыр перанёс нашэсце турак-сельджукаў, у XIII ст. быў разрабаваны манголамі, у канцы XIV — XV стст. разрабаваны Тамерланам, у 1615 годзе — зноў разрабаваны персідскім шахам Абасам I.

Згодна з распараджэннем прэзідэнта Азербайджанскай рэспублікі Ільхама Аліева ад 2007 года, комплекс пячор, які ахоплівае частку цыкла Кешыкчыдаг на тэрыторыі Агстафінскага раёна Азербайджанскай Рэспублікі, быў абвешчаны дзяржаўна-культурным запаведнікам «Кешыкчыдаг» Азербайджанскай рэспублікі[1].

Надпісы манастыра

Згодна з падлікамі, у манастырах Давід Гарэджы у вялікай колькасці ёсць надпісы: грузінскія, да 20 армянскіх, 8 грэчаскіх і 21 усходняя (арабскім пісьмом), а таксама ўнікальная ў сваім родзе тэтралінгва, гэта значыць чатырохмоўны надпіс - на грузінскай, армянскай, грэчаскай і арабскай мовах[2].

Грузінскія надпісы ля ўвахода ў лаўру святога Давіда, Давід Гарэджа

Тэрытарыяльная спрэчка

Частка манастырскага комплекса, размешчаная на тэрыторыі Агасфінскага раёна Азербайджана.

У сувязі з тым, што частка манастырскага комплексу знаходзіцца на тэрыторыі Азербайджана, ён з'яўляецца аб'ектам тэрытарыяльных спрэчак паміж Грузіяй і Азербайджанам з 1991 года[3].

Паводле меркавання грузінскіх манахаў, якія жывуць у манастыры, усё што адбываецца, гэта частка плана, распрацаванага ў савецкі час, каб падарваць адносіны паміж хрысціянамі-грузінамі і мусульманамі-азербайджанцамі[4]. Паводле слоў намесніка міністра замежных спраў Грузіі, Георгія Манджгаладзэ, Грузія жадала б размяняць гэтую тэрыторыю, у сувязі з культурнай і гістарычнай значнасцю комплексу для Грузіі[4]. Баку адмаўляецца абменьваць гэтую тэрыторыю з-за стратэгічнага размяшчэння вышынь[5]. У лістападзе 2006 года намеснік міністра замежных спраў Азербайджана адзначыў, што «тэрытарыяльным спрэчкам няма месца. Мы не абмяркоўваем гэтае пытанне»[4].

Зноскі

Літаратура

  • Чубинашвили Г. Н. Пещерные монастыри Давид-Гареджи. Очерк по истории искусства Грузии. Издательство Академии наук Грузинской СССР. Тбилиси, 1948.
  • Desert Monasticism: Gareja and the Christian East. Papers from the International Symposium, Tbilisi University, September 2000. Ed. Z. Shkirtladze. Tbilisi 2001.