Абас I Вялікі

Абас I Вялікі (27.1.1571, Герат, Іран — 19.1.1629) — шах іранскі1587) з дынастыі Сефевідаў. Рэфармаваў войска, фінансавую сістэму, адміністрацыйнае кіраванне і інш.

Абас I Вялікі
перс.: شاه عباس صفوی
5-ы Шах
1 кастрычніка 1588 — 19 студзеня 1629
ПапярэднікМухамад Худабендэ[d]
ПераемнікСефі I[d]
Нараджэнне27 студзеня 1571
Смерць19 студзеня 1629(1629-01-19)[1][2] (57 гадоў)
Месца пахавання
РодСефевіды
БацькаМухамад Худабендэ[d]
МаціМахдзі Улья[d]
ЖонкаYakhan Begum[d], Princess Marta of Kakheti[d] і Q100257858?
ДзеціМухамедбагыр Мірза[d] і Soltan Mohammad Mirza[d]
Веравызнаннешыіты
Дзейнасцьпалітык, манарх, губернатар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На чале дзяржавы

Умацаваў цэнтральную ўладу, ролю грамадзянскай бюракратыі, якую набіраў не з цюркаў, а з аселых іранцаў. Абас I развіваў цэнтральныя раёны Ірана за кошт эксплуатацыі ўскраінных абласцей і скораных краін. Перанёс сталіцу ў Ісфахан (1598).

Гвалтоўна перасяляў ва ўнутраныя правінцыі Ірана рамеснікаў і земляробаў — армян, грузінаў, азербайджанцаў, курдаў. Пры ім пракладваліся дарогі і каналы, узводзіліся караван-сараі, палацы.

Імкнучыся аслабіць ролю цюркскага апалчэння, Абас I стварыў рэгулярнае войска. Вёў шматлікія войны, вярнуў страчаныя раней і заваяваў новыя тэрыторыі, спыніў набегі узбекаў. Перамог у войнах з Бухарой і Турцыяй, аднавіў панаванне Ірана ў Закаўказзі і Харасане, далучыў да Ірана Бахрэйнскія астравы (1601—1602), Кандагар (1621) і в. Армуз (1622).

Прысвячэнне кажа: «Хай жыццё дасць табе ўсё жаданае ад трох сасудаў: рота каханага, ложа ракі і чары».

Адрозніваўся смеласцю і энергіяй, праяўляў інтарэс да культуры еўрапейскіх краін, з шэрагам якіх усталяваў гандлёвыя і палітычныя адносіны. Пры Абасе I Іран дасягнуў незалежнасці і найбольшай моцы.

Лічыцца пахаваным у горадзе Кашане.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)