Данбурыт

Данбурыт — рэдкі калекцыйны мінерал падкласа борасілікатаў, сілікат кальцыю. Светлыя прызматычныя крышталі, зярністыя агрэгаты. Утвараецца ў скарнах. Сустракаецца сярод метамарфічных парод з мікраклінам, артаклазам і даталітам. Крышталі прызматычныя, часта - спарышовыя. Працэнтны склад: CaO — 22,8; B2О3 — 28,4; SiO2 — 48,8. Слабы плеахраізм у жоўтых танах, выразная люмінесцэнцыя ў белых, бела-зялёных, часам блакітных танах.

Данбурыт
Крышталь данбурыта з Мексікі, вышыня 4,5 см
ФормулаCa[B2Si2O8]
СінгоніяРамбічная
КолерБясколерны, вінна-жоўты, ружовы
Колер рысыБелы
БляскШкляны, у зломе тлуставаты
ПразрыстасцьПразрысты
Цвёрдасць7 - 7,5
СпайнасцьНедасканалая
ЗломНяроўны, ракавісты
Шчыльнасць3,0 г/см³
Паказчык пераламлення1,630 - 1,636

Спасылкі