Даталіт

мінерал

Даталі́т[1] — мінерал падкласа борасілікатаў, гідраксіборасілікат кальцыю CaBSiO4(OH). Прымесі марганцу, магнію, алюмінію, жалеза[2]. Упершыню апісаны ў 1806 годзе дацка-нарвежскім геолагам Йенсам Эсмаркам (Jens Esmark)[3].

Даталіт
ФормулаCaBSiO4(OH)
ПрымесьMn, Mg, Al, Fe
Сінгоніяманаклінная
Колербелы да бясколернага, часам з зеленаватым, жаўтаватым, шэрым, чырванаватым адценнем
Колер рысыбелы
Бляскшкляны, смальяны
Празрыстасцьпразрысты, паўпразрысты
Цвёрдасць5—5,6
Спайнасцьвельмі недасканалая (адсутнічае)
Зломракавісты, няроўны
Шчыльнасць2,8—3 г/см³
Паказчык пераламленняnα = 1.626 nβ = 1.653—1.654 nγ = 1.670

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Утварае крышталі, зярністыя і шчыльныя агрэгаты, радыяльна-прамянёвыя выдзяленні і нацёкі. Колер белы да бясколернага, часам з зеленаватым, зеленевата-блакітным, жаўтаватым, шараватым, чырванаватым адценнем. Бляск шкляны, смаляны. Цвёрдасць 5—5,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2,8—3 г/см³. Крохкі. Раскладаецца ў салянай кіслаце.

Паходжанне і радовішчы

Даталіт — другасны матэрыял вывергнутых магматычных парод пераважна асноўнага складу[2]. Запаўняе пустэчы ў туфах, шырока распаўсюджаны ў вапняковых скарнах і гідратэрмальных жылах[2]. Сустракаецца разам з аксінітам, гранатамі, данбурытам, кальцытам, прэнітам, цэалітамі[4]. Радовішчы ў Аўстрыі, Германіі, ЗША, Мексіцы, Нарвегіі, Расіі (Дальнягорск, Прыморскі край), Японіі[2][4].

Выкарыстанне

Даталіт выкарыстоўваецца ў якасці руды на бор. Таксама другарадны вырабны матэрыял у ювелірнай справе.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі