Жэрмен Катанга

Жэрмен Катанга (фр.: Germain Katanga; нар. 28 красавіка 1978), таксама вядомы па мянушцы Сімбасуахілі «леў») — заснавальнік групоўкі «Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры»[1][2]. Асуджаны Міжнародным крымінальным судом за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці[3].

Жэрмен Катанга
Дата нараджэння28 красавіка 1978(1978-04-28) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
ПрыналежнасцьПССІ, пазней УС ДРК
Род войскаўпаўстанцкае апалчэнне
Званнебрыгадны генерал
Бітвы/войныДругая кангалезская вайна, Ітурыйскі канфлікт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Мамбаса, Усходняя правінцыя Рэспублікі Заір (сучасная правінцыя Ітуры ДР Конга). Паходзіць з нгіці (падгрупа народа ленду)[1].

У 2003 годзе заснаваў групоўку «Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры». Выступіў супраць урада ДР Конга ў Ітурыйскім канфлікце[2]. Пасля прымярэння з уладамі ў 2004 годзе[2][4][5] атрымаў званне брыгаднага генерала кангалезскай арміі[6]. Пасаду кіраўніка паўстанцкай групоўкі перадаў Кобра Матата[7].

У сакавіку 2005 года арыштаваны[2] ў сувязі з забойствам дзевяці міратворцаў ААН[8][9]. У кастрычніку 2007 года перададзены Міжнароднаму крымінальнаму суду[8].

7 сакавіка 2014 года Жэрмен Катанга прызнаны вінаватым па пяці пунктах абвінавачвання ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці , як саўдзельніка разні ў лютым 2003 года ў вёсцы Багаро на ўсходзе ДРК[3][10]. Былы баявік атрымаў 12 гадоў зняволення[11]. Стаў другім, пасля Томаса Лубанга, асуджаным Міжнародным крымінальным судом[12].

Сям’я

Ажаніўся з Дэніз Катанга. Мае 2 дзяцей[1].

Заўвагі