Людовік Французскі (герцаг Арлеанскі)

Людовік III Арлеанскі (фр.: Louis d’Orléans; 3 лютага 1549, Фантэнбло, Францыя — 24 кастрычніка 1550, Мант-ла-Жалі, Францыя) — герцаг Арлеанскі, другі сын і чацвёртае дзіця ў сям’і Генрыха II, караля Францыі і Кацярыны Медычы. Брат трох каралёў Францыі — Францыска II, Карла IX і Генрыха III.

Людовік Французскі
Нараджэнне3 лютага 1549(1549-02-03)
Смерць24 кастрычніка 1550 (1 год)
Месца пахавання
РодВалуа
БацькаГенрых II Валуа[1]
МаціКацярына Медычы[1]

Біяграфія

Людовік Арлеанскі з сёстрамі

У сям’і Генрыха II і Кацярыны Медычы доўга не нараджаліся дзеці. Толькі да 1544 нарадзіўся першы сын, а потым Елізавета і Клод. Людовік услед за імі нарадзіўся ў палацы Фантэнбло 3 лютага 1549 года і быў 2-м у чарзе атрымання ў спадчыну французскай кароны. Як і яго старэйшы брат, быў аддадзены на выхаванне да Дыяны дэ Пуацье. Паводле некаторых даных, яго жадалі зрабіць спадчыннікам герцага Урбінскага, але іх планам не было наканава здзейсніцца. Пасля хрышчэння, ён памёр у горадзе Мант-ла-Жалі 24 кастрычніка 1550 годзе.

Зноскі

Літаратура

  • Livre d’Heures de Caterine de Medici, 1556
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці