Абацтва Сен-Дэні

Абацтва Сен-Дэні (фр.: Abbaye de Saint-Denis) — бенедыкцінскае абацтва ў Сен-Дэні, паўночным прыгарадзе Парыжа, галоўны манастыр сярэдневяковай Францыі.

Славутасць
Абацтва Сен-Дэні
фр.: Basilique Saint-Denis
48°56′08″ пн. ш. 2°21′35″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесіякаталіцтва
ЕпархіяRoman Catholic Diocese of Saint-Denis[d]
Ордэнская прыналежнасцьбенедыкцінцы
Архітэктурны стыльгатычная архітэктура і готыка
АрхітэктарСугерый
Дата заснаванняXII стагоддзе
Вышыня29 м[4]
Сайтsaint-denis-basilique.fr
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У I стагоддзі на гэтым месцы існавала рымскае паселішча пад назвай Катуліяк. Паводле падання, сюды, з адсечанай галавой у руках, прыйшоў з Манмартра першы біскуп Парыжа святы Дыянісій Парыжскі (часта атаясамляецца з Дыянісіем Арэапагітам).

У 475 г., з блаславення святой Жэнеўевы над магілай святога пабудавалі першую базіліку. Пры каралю Дагаберы I тут быў заснаваны манастыр бенедыкцінаў, і ў 630 г. базіліка была перабудавана і стала галоўным храмам манастыра.

Найбольшага росквіту абацтва дасягнула ў часы абата Сугерыя, пры ўдзеле якога ў 1137—1144 гг. была пабудавана манастырская царква — першы будынак у гатычным стылі, які аказаў уплыў на развіццё готыкі ў Францыі. У пачатку XIII ст. Людовік IX Святы загадаў перанесці ў базіліку прах сваіх папярэднікаў і стварыць для іх надмагіллі. З гэтага моманту царква служыла магільным склепам французскіх каралёў. Абацтва, дзе пахаваны амаль усе (за выключэннем трох чалавек) каралі Францыі, а таксама члены іх сем’яў, часта называюць «каралеўскі некропаль Францыі».

Грабніцы

Грабніца Карла I Анжуйскага.
Грабніца Карла Мартэла.
Грабніцы Генрыха I (на заднім плане), Роберта II, Іаан I і Іааны II
Грабніца Генрыха II і яго жонкі Кацярыны Медычы.
Грабніца Лявона V дэ Лузіньян.
Грабніца Філіпа IV.
Базіліка Сен-Дэні. Эфігіі (злева па гадзіннікавай стрэлцы) Бертрана Дзюгеклена, Карла VI, Ізабелы Баварскай, Людовіка дэ Санкер, Карла V, Жанны дэ Бурбон.

Каралі

У базіліцы пахаваны ўсе каралі Францыі, акрамя трох, а таксама некалькі іншых манархаў. Рэшткі каралёў, якія памерлі да ўзвядзення абацтва, былі перанесены з разбуранага абацтва Сен-Жэнеўеў. Некаторыя з іх:

Іншыя манархавы і знатныя асобы

  • Нікаля Анры, герцаг Арлеанскі (1607—1611), сын Генрыха IV
  • Гастон Арлеанскі (1608—1660), сын Генрыха IV
    • Марыя дэ Бурбон, герцагіня Манпансье (1605—1627), яго першая жонка
    • Маргарыта Латарынгская (1615—1672), герцагіня Арлеанская, яго другая жонка
    • Ганна дэ Манпансье (1627—1693), вядомая як Вялікая Мадэмуазель, яго дачка ад першага шлюбу
    • Маргарыта-Луіза Арлеанская (1645—1721), Вялікая герцагіня Тасканская
    • Жан-Гастон Арлеанскі (1650—1652), герцаг Валуа
    • Мары-Ганна Арлеанская (1652—1656), насіла тытул Mademoiselle de Chartres
  • Генрыэта Марыя Французская (1609—1669), каралева-кансорт Карла I, караля Шатландыі і Англіі
  • Філіп I Арлеанскі (1640—1701), брат Людовіка XIV
    • Генрыэта Сцюарт (1644—1670), яго першая жонка
    • Елізавета Шарлота Пфальцкая (1652—1722), яго другая жонка
  • Марыя Тэрэзія Іспанская (1638—1683), каралева-кансорт, жонка Людовіка XIV, і іх дзеці:
    • Людовік Вялікі Дафін (1661—1711)
      • Марыя Ганна Баварская (1660—1690), дафіна Францыі, яго жонка
    • Ганна-Елізавета дэ Бурбон (1662)
    • Марыя Ганна (1664)
    • Марыя-Тэрэза (1667—1672)
    • Філіп-Карл (1668—1671), герцаг Анжуйскі
    • Людовік-Франсуа (1672), герцаг Анжуйскі
  • Філіп II Арлеанскі (1674—1723), рэгент Францыі
  • Людовік, герцаг Бургундскі (1682—1712), сын Людовіка Вялікага Дафіна
    • Марыя-Адэлаіда Савойская (1685—1712), герцагіня Бургундская, яго жонка, і іх дзеці:
    • Людовік I Французскі (1704—1705), герцаг Брэтонскі
    • Людовік II Французскі (1707—1712), герцаг Брэтонскі
  • Карл, герцаг Берыйскі і Алансонскі (1686—1714), сын Людовіка Вялікага Дафіна
    • Марыя Луіза Елізавета Арлеанская (1693—1714), герцагіня Берыйская, яго жонка, і іх дзеці, памерлі ў маленстве:
    • дачка (не хрышчоная) (1711), герцагіня Алансонская
    • Карл (1713), герцаг Алансонскі
    • Марыя Луіза Елізавета (1714), герцагіня Алансонская
  • Марыя Ляшчынская (1703—1768), каралева-кансорт, жонка Людовіка XV, і іх дзеці:
    • Марыя Луіза Елізавета Французская (1727—1759), герцагіня Пармская
    • Генрыэта Французская (1727—1752), сястра-блізня папярэдняй
    • Марыя-Луіза (1728—1733)
    • Людовік Фердынанд, дафін Францыі (1729—1765)
      • Марыя Тэрэза Рафаэла Іспанская (1726—1746), яго першая жонка
      • Марыя Жазефа Саксонская (1731—1767), яго другая жонка
    • Філіп (1730—1733), герцаг Анжуйскі
    • Марыя Адэлаіда Французская (1732—1800)
    • Вікторыя Французская (1733—1799)
    • Сафія Французская (1734—1782)
    • Марыя Луіза Французская (1737—1787)
  • Людовік Жазеф, дафін Францыі (1781—1789), першы сын Людовіка XVI і Марыі Антуанэты
  • Сафія Беатрыса (1786—1787), другая дачка Людовіка XVI і Марыі Антуанэты

Зноскі

  • archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  • https://whc.unesco.org/en/tentativelists/230/
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)