Лявонпальскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці БССР

Ляво́нпальскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Лявонпаль.

Лявонпальскі сельсавет
Краіна Беларуская ССР
Уваходзіў уМёрскі раён
Адміністрацыйны цэнтрЛявонпаль
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Дата скасавання9 ліпеня 1965

Паўночная мяжа сельсавета праходзіла па Заходняй Дзвіне, на ўсходзе сельсавет межаваў з Валькоўскім сельсаветам (да 1954 года), на поўдні — з Барсукоўскім сельсаветам (у 1954 годзе перайменаваны ва Узменскі сельсавет), на захадзе — з Аляксандраўскім сельсаветам (да 1960 года). Па тэрыторыі сельсавета працякалі рэчкі Волта і Камёнка.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валькоўскага сельсавета[1]. 12 чэрвеня 1958 года ў склад Узменскага сельсавета пералічаны населеныя пункты Ліпава і Ясева[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Аляксандраўскага сельсавета (24 населеныя пункты: Александрына, Аніські, Багданава, Бакшы, Белева, Бліжняе, Букава, Вята, Грузды, Дарожкі, Дземскія, Навіна, Навінкі, Надмірэчча, Надрэчча, Паташня-I, Паташня-II, Рыбакі, Тараракі, Чамяры, Чурылава, Чурылава Дальняе, Янопаль і Ясцьянава)[3]. 14 красавіка 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мальцаўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Амбросенкі, Гараўцы, Даўгінава, Дубавое, Зайцава, Званкі, Ільмовікі, Кавалькі, Костачына, Кульвока, Мальцы, Міхасенкі, Палякі, Погары, Пятрэлева, Рабечына і Ясева)[4]. 9 ліпеня 1965 года адміністрацыйны цэнтр сельсавета быў перанесены з Лявонпаля ў вёску Даўгінава, сельсавет быў перайменаваны ў Даўгінаўскі[5].

Населеныя пункты

На 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета уваходзілі 24 населеныя пункты[6].

На момант перайменавання ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя населеныя пункты:

На працягу 1944—1965 гадоў быў ліквідаваны цэлы шэраг населеных пунктаў Лявонпальскага сельсавета, напрыклад, Барсукі 1-ыя, Баўтрукі, Валькі, Грудзінава Новае, Замошша, Каменцы, Коськаўцы, Кукішы, Місьнічкі, Парышнікі, Прудзінкі, Сардыкі, Стаўпы, Страчкі, Урубле, а таксама фальваркі Казлы, Сардыкі, Шчабёры, Янчына.

Крыніцы

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 130. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.