Мак’юментары

тэлевізійны і кінематаграфічны жанр

Мак’юментары (англ.: mockumentary) — тэлевізійны і кінематаграфічны жанр, які паказвае выдуманыя падзеі, але прадстаўлены ў выглядзе дакументальнага фільма[1].

Гэтыя пастаноўкі часта выкарыстоўваюцца для аналізу або каментавання бягучых падзей і праблем з дапамогай выдуманай абстаноўкі або для пародыі самай дакументальнай формы[2].

У адрозненне ад псеўдадакументальнага фільма, мак’юментары заўсёды задуманы як сатыра або гумар.

У беларускім сучасным мастацтве прыклады мак’юментары найчасцей сустракаюцца ў выглядзе кароткаметражных стужак на фестывалях незалежнага кіно. Найчасцей яно прымяняецца да кінаэксперыментаў, але ў астатніх відах мастацтва яго можна разглядаць як сінонім містыфікацыі[3].

Прыклады

Зноскі