Міхаіл Сафарбекавіч Гуцарыеў

Міхаіл Сафарбекавіч Гуцарыеў (руск.: Михаил Сафарбекович Гуцериев; нар. 9 сакавіка 1958, Акмалінск, Казахская ССР, СССР) — расійскі прадпрымальнік, палітык і паэт-песеннік, які з’яўляецца адным з галоўных прыватных інвестараў у Беларусі і паплечнікам Аляксандра Лукашэнкі[1]. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, Вялікабрытаніі, шэрагу іншых краін з лета 2021 года.

Міхаіл Сафарбекавіч Гуцарыеў
Род дзейнасціпалітык, эканаміст, паэт, бізнесмен, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі, кампазітар, прадзюсар
Дата нараджэння9 сакавіка 1958(1958-03-09) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнаннеіслам
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Вучыўся ў Маскоўскім інстытуце нафтахімічнай і газавай прамысловасці імя І. М. Губкіна і Маскоўскім інстытуце народнай гаспадаркі імя Г. Пляханава, а таксама ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце МУС Расіі  (руск.) на юрыста. У 1992 годзе заснаваў расійскую фінансавую ўстанову «Бінбанк  (руск.)». У 1995 годзе Гуцарыеў ​​быў абраны ў Дзяржаўную думу Расіі, ў 2000 годзе быў пераабраны дэпутатам Думы. У студзені 2000 года быў абраны старшынёй расійскага ААТ «НГК „Слаўнафта“  (укр.)», а ў 2002 годзе заснаваў кампанію «РусНафта  (укр.)». Паводле амерыканскага часопіса «Forbes», Гуцарыеў ​​- адзін з самых багатых расіян[2]. Таксама ён мае і кіпрскі пашпарт[1].

У ліпені 2007 года Гуцарыеў ​​публічна абвясціў, што ўрад Расіі аказвае на яго ціск. Ён паведаміў, што прадае «РусНафту  (укр.)» кампаніі «Базавы элемент  (укр.)», якая належыць расійскаму прадпрымальніку Алегу Дзерыпаску  (укр.)[3]. Ціск быў выкліканы расійскім палітыкам Муратам Зязікавым  (польск.), тагачасным прэзідэнтам Інгушэціі, які прад’явіў да Гуцарыева непад’ёмныя фінансавыя патрабаванні, якія той адхіліў.

Гуцарыеў ​​жыў у Вялікабрытаніі з 2008 года. Расійскі ўрад падаў хадайніцтва аб яго выдачы[4]. Вярнуўся ў Расію ў 2010 годзе, пасля таго як усе абвінавачванні былі знятыя, а крымінальныя справы закрыты.

Гуцарыеў таксама актыўна займаецца паэзіяю, піша тэксты спеваў. Напрыклад, разам з Шарон Вон ён напісаў лірыку для ўдзельніцы ад Малдовы ў Конкурсе песні Еўрабачанне 2021 Наталлі Гардзіенка  (руск.).

Гуцарыеў пабудаваў элітную прыватную гімназію ў Драздах, якую ў 2022 годзе скончыў Мікалай Лукашэнка[5].

У кастрычніку 2021 года Гуцарыеў ​​разам з членамі сваёй сям’і быў узгаданы ў спісе людзей, названых у Паперах Пандоры  (ням.)[6].

У 2022 годзе сумеснае расследаванне Беларускага расследавальніцкага цэнтра, Белсата, OCCRP, Transparency International і The Guardian знайшло некалькі аб’ектаў нерухомасці ў Лондане, якія знаходзяцца ва ўласнасці Саіда Гуцэрыева, сына Міхаіла. Прадстаўнікі сям’і заявілі журналістам, што ў Саіда няма дзелавых сувязяў з яго бацькам і што Міхаіл не мае дачынення да гэтых актываў, пры гэтым значная частка гэтых аб’ектаў была набытая, калі Саід яшчэ вучыўся і не займаўся бізнэсам[7].

Асабістае жыццё

Жанаты на Аксане Гуцарыевай і мае дзяцей. У жніўні 2007 года пасля нераскрытай атакі памёр сын Гуцарыева.

Санкцыі ЕС, іншых краін

21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза ў якасці асобы, якая атрымлівае выгаду ад рэжыму Лукашэнкі і падтрымлівае яго[8][9]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Гуцарыеў, які мае дзелавыя інтарэсы ў Беларусі ў шэрагу сфер, як даўні сябар Аляксандра Лукашэнкі назапасіў значнае багацце і ўплыў сярод палітычнай эліты Беларусі[8]. Да прыкладу, падкантрольная Гуцырыеву «Сафмар» была адзінай расійскай нафтавай кампаніяй, якая працягнула пастаўляць нафту на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы падчас энергетычнага крызісу паміж Беларуссю і Расіяй 2020 года[8].

Гуцарыеў таксама падтрымліваў Лукашэнку ў спрэчках з Расіяй з нагоды паставак нафты[8]. Яго кампанія «Слаўкалій» будуе Нежынскі горна-абагачальны камбінат па вытворчасці хлорыстага калію на базе Старобінскага радовішча недалёка ад Любані, у той час як за самую буйную інвестыцыю ў краіну на два мільярды даляраў ЗША Лукашэнка паабяцаў перайменаваць Любань у Гуцарыеўск[8]. Лукашэнка стаў на абарону Гуцырыева пасля таго, як супраць яго ў Расіі была ўзбуджаная крымінальная справа, а таксама падзякаваў яму за ахвяраванні на дабрачыннасць і шматмільярдныя інвестыцыі ў Беларусь[8]. Паведамляецца, што Гуцарыеў падарыў Лукашэнку раскошныя падарункі[8].

Гуцарыеў таксама заявіў, што з’яўляецца ўладальнікам рэзідэнцыі, якая дэ-факта належыць Лукашэнку, тым самым пакрываючы яго, і, паводле паведамленняў, прысутнічаў на таемнай інаўгурацыі Лукашэнка 23 верасня 2020 года[8]. У кастрычніку 2020 года Лукашэнка і Гуцарыеў з’явіліся на адкрыцці царквы, якую апошні спансаваў[8]. Паводле паведамленняў СМІ, калі ў жніўні 2020 года былі звольненыя страйкуючыя супрацоўнікі беларускіх дзяржаўных СМІ, работнікі расійскіх СМІ былі дастаўлены ў Беларусь самалётам Гуцырыева для замены звольненых і пасяліліся ў мінскім гатэлі «Рэнесанс», які належыць Гуцырыеву[8].

6 ліпеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10], 7 ліпеня 2021 года — Швейцарыя[11][12]. 9 жніўня 2021 год Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць Гуцарыева і забараніла тэхнічнае абслугоўванне яго самалётаў[1][13][14]. Еўрапейскія санкцыі ўключаюць забарону на ўезд у краіны ЕС і замарожванне персанальных актываў у іх[15]. Паводле газеты «Коммерсантъ», яны павінны былі выклікаць праблемы і для падкантрольных Гуцырыеву прадпрыемстваў[9]. 24 чэрвеня 2021 года Гуцарыеў выйшаў з савета дырэктараў «РусНафты  (укр.)»[16].

2 снежня 2021 года ЗША ў рамках чарговага беларускага санкцыйнага пакета ўвялі санкцыі супраць кампаніі «Слаўкалій» і яе верталёта[17].

У 2022 годзе санкцыі супраць Гуцарыева ўвялі Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і Украіна[18].

6 верасня 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў іскі Гуцарыева і яшчэ некалькіх расійскіх бізнесменаў, якія патрабавалі зняцця санкцый ЕС[19].

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі